Уладзімір Мікалаевіч Целяпнёў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Мікалаевіч Целяпнёў
Дата нараджэння 8 сакавіка 1950(1950-03-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 снежня 2018(2018-12-18) (68 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Член у
Прэміі
прэмія Савета Міністраў СССР
Узнагароды
медаль «За працоўныя заслугі»

Уладзімір Мікалаевіч Целяпнёў (8 сакавіка 1950, в. Радуша, Жлобінскі раён, Гомельская вобласць — 18 снежня 2018, Мінск) — беларускі архітэктар і будаўнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1972 годзе. Працаваў архітэктарам, кіраўніком групы архітэктараў у Саюзмашпраекце, з 1978 года — кіраўнік групы архітэктараў[1], галоўны архітэктар у Мінскметрапраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1979 года. Пражываў у Мінску[1]. Памёр 18 снежня 2018 года пасля цяжкай працяглай хваробы[2].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): аптычны корпус механічнага завода імя Вавілава (1981), адміністрацыйна-бытавы корпус вагоннага дэпо (1984) у Мінску[1]. Удзельнічаў у распрацоўцы архітэктурна-планіровачных рашэнняў такіх станцый Мінскага метрапалітэна, як Спартыўная, Кунцаўшчына, Каменная Горка, Барысаўскі тракт, Уручча, Грушаўка, Міхалова, Пятроўшчына, Малінаўка.

Сааўтар праектаў 9 аўтадарожных тунэляў на Каўказе (Расійская Федэрацыя), якія складалі аб'язны шлях Сочы, алімпійскай аўтадарогі Адлер-Чырвоная Паляна і шэрагу збудаванняў метрапалітэна ў Маскве, Чалябінску, Казані, Варшаве і інш.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Лаўрэат прэміі Савета Міністраў СССР[3].

Зноскі

  1. а б в Телепнев Владимир Николаевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  2. Памяти архитектора В.Н. Телепнева Белорусский союз архитекторов. (21 декабря 2018).
  3. «Старое метро как музей Советского Союза»

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]