Уладзімір Паўлавіч Грыдзюшка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Паўлавіч Грыдзюшка
Дата нараджэння 10 сакавіка 1958(1958-03-10) (66 гадоў)
Род дзейнасці педагог, палітолаг, эканаміст
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны
Слава Зайцаў, Уладзімір Грыдзюшка (другі злева), Саша Варламаў і Ірына Сідорская ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь, 2010 г.

Уладзімір Паўлавіч Грыдзюшка (нар. 10 сакавіка 1958) — беларускі педагог, палітолаг, менеджар-эканаміст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Выпускнік сярэдняй школы № 5 Светлагорска[1]. Скончыў Мінскі педагагічны інстытут, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, а пазней — Акадэмію кіравання пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Працаваў у камсамольскіх органах. Прайшоў шлях ад сакратара камітэта камсамола факультэта Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута да сакратара ЦК ЛКСМ Беларусі. Быў старшынёй Цэнтральнага Савета Беларускай піянерскай арганізацыі.

У 1987—1988 г. знаходзіўся ў Афганістане ў якасці саветніка ЦК УЛКСМ. З 1992 па 2001 год узначальваў грамадскае аб’яднанне "Беларускі фонд сацыяльнай падтрымкі дзяцей і падлеткаў «Мы — дзецям».

У 2001—2003 працаваў саветнікам Пасольства Рэспублікі Беларусь у Балгарыі.

У снежні 2003 года назначаны на пасаду намесніка Міністра культуры Рэспублікі Беларусь.

З лістапада 2009 па лістапад 2019 года — генеральны дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • медаль Францыска Скарыны (2016)[2].

Зноскі