Уладзімір Пугач

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Пугач
Дата нараджэння 18 красавіка 1976(1976-04-18) (47 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявак, аўтар-выканаўца
Інструменты вакал[d]
Грамадская дзейнасць
Член у

Уладзімір Пу́гач (нар. 18 красавіка 1976, Пінск) — беларускі музыкант, спявак, лідар гурта «J:морс»[1].

На сцэне пачаў выступаць у школе. У 1997 годзе разам з сябрам і аднакашнікам Арцёмам Лядоўскім стварыў дуэт «No Logo», у якім абодва пісалі свае песні і па чарзе выступалі ў ролі вакалістаў.

У канцы 1999 гады на аснове «No Logo» з тымі жа лідарамі пры ўдзеле сесійных музыкантаў была створана група «J:морс».

У 2002 годзе А. Лядоўскі пакінуў групу і У. Пугач стаў яе адзіным вакалістам. Ён жа з тых часоў піша абсалютную большасць песень калектыву на рускай і беларускай мовах, з'яўляецца яе лідарам.

У 1993 годзе паступіў у Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, у 1998 годзе скончыў яго па спецыяльнасці міжнароднае права. Да 2005 года быў практыкуючым юрыстам.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Климов, Олег. Притяжение Земли (руск.). СБ. Беларусь сегодня (12 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 17 сакавіка 2020. Праверана 17 сакавіка 2020.