Уладзімір Раманавіч Яўсеенка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Раманавіч Яўсеенка
Дата нараджэння 22 студзеня 1922(1922-01-22)
Месца нараджэння вёска Рынкоўка, Чэрыкаўскі раён Магілёўскай вобласці
Дата смерці 31 кастрычніка 1978(1978-10-31) (56 гадоў)
Месца смерці Томск
Альма-матар
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў танкавыя войскі СССР
Гады службы 19411945
Званне гвардыі старшы сяржант
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна
медалі

Уладзімір Раманавіч Яўсе́енка (22 студзеня 1922, вёска Рынкоўка, Чэрыкаўскі раён Магілёўскай вобласці — 31 кастрычніка 1978, Томск) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У 1928 г. разам з бацькамі пераехаў у Кемераўскую вобласць. Жыў у сяле Новабалахонка Кемераўскага раёна. Скончыў сярэднюю школу № 19.

У 1941 г. прызваны ў Чырвоную Армію. Вучыўся ў Іркуцкім авіятэхнічным вучылішчы, якое паспяхова скончыў у 1942 г. Падчас Вялікай Айчыннай вайны лютага 1943 г. на фронце. Удзельнік вызвалення Украіны, Малдовы, Венгрыі. Механік-вадзіцель танка, гвардыі старшы сяржант У. Яўсеенка вызначыўся ў жніўні 1944 г. пры вызваленні Румыніі і фарсіраванні ракі Серэт. Экіпаж танка ў баях за гарады Бырлад, Фокшані, Бузэў знішчыў 5 самаходных установак, 5 гармат і больш 400 гітлераўцаў, захапіў 8 мінамётаў, 400 вінтовак і 10 ручных кулямётаў. Першым прарваўся да моста цераз раку Серэт, знішчыў 3 артылерыйскія батарэі і трымаў мост да падыходу падмацавання.

24 сакавіка 1945 г. У. Р. Яўсеенка прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. У 1944 годзе вучыўся ў Кіеўскім танкава-тэхнічным вучылішчы.

Пасля вайны да жыў і працаваў намеснікам начальніка трэста «Сібэлектрамантаж» у Томску. У 1961 г. скончыў Томскі ўніверсітэт.

Памёр 31 кастрычніка 1978 г.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Яўсеенка Уладзімір Раманавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1.: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 318. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18. Кн. 1.).
  • Навечно в сердце народном: Справочник / Главный ред. И. П. Шамякин. — 3-е изд., испр. и доп. — Мн.: БелСЭ, 1984. — 607 с. — 65 000 экз. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]