Уладзімір Расатэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Расатэ
Владимир Расате
князь Балгарыі
889 — 893
Папярэднік Барыс I
Пераемнік Сімяон I

Нараджэнне каля 850
Смерць не раней за 893 ці 893
Бацька Барыс I[1]
Маці Марыя[d]
Дзейнасць суверэн

Уладзімір Расатэ (Уладзімір — славянскае імя, Расатэ — булгарскае) — кіраўнік (князь) Балгарыі з 889 па 893 гады. Старэйшы сын князя Барыса Святога, атрымаў прастол пасля таго, як Барыс сышоў у манастыр.

У 892 годзе Уладзімір Расатэ заключыў саюз з Арнульфам Карынтыйскім супраць Вялікай Маравіі і ўскосна супраць Візантыі. Пасля таго, як Уладзімір узначаліў язычніцкае праследаванне хрысціянства, Барыс I вярнуўся на кароткі час да ўлады, зрынуў Уладзіміра і ўзвёў на прастол іншага сына — Сімяона I, які працягнуў палітыку хрысціянізацыі балгараў. Уладзімір быў аслеплены; далейшы яго лёс невядомы.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]