Уладзімір Уладзіміравіч Кулічэнка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Кулічэнка
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 18 лютага 1960(1960-02-18) (64 гады)
Месца нараджэння
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці празаік
Гады творчасці з 1979
Жанр фантастыка
Мова твораў руская
Дэбют газ. «Смена» (Ленінград), 1979 г.
Грамадская дзейнасць
Член у
kulichenko.narod.ru/russ…

Уладзімір Кулічэнка (нар. 18 лютага 1960, Мінск, БССР) — беларускі рускамоўны пісьменнік. Піша ў жанрах «навуковая фантастыка» і «проза для дзяцей»[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і афіцэра у Мінску. У 1967 годзе сям’я пераехала ў Маскву па новым месцы службы бацькі, у 1972 годзе — на касмадром Байканур (Казахстан). У 1982 годзе скончыў бібліятэчны факультэт Ленінградскага інстытута культуры[2].

Вайсковую службу праходзіў у мотастралковым палку ў Мурманску[3]. Пасля службы ў войску з 1984 па 1986 год працаваў карэктарам у рэдакцыйна-выдавецкім аддзеле БЕЛНДІНТІ (Беларускі інстытут навукова-тэхнічнай інфармацыі). З 1986 па 1998 год працаваў загадчыкам філіялу (с/к «Раўбічы») у Беларускай рэспубліканскай бібліятэцы па фізічнай культуры і спорту[4].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў друкавацца ў 1979 годзе ў ленінградскіх газетах (эсэ, літаратурныя замалёўкі, нарысы).

У 1984 годзе ў эфіры Беларускага радыё прагучалі яго першыя казкі для дзяцей. Апроч напісання радыёказак выпусціў таксама шэраг кніг для дзяцей[4]. З’яўляецца аўтарам шматлікіх артыкулаў у перыёдыцы. У 1994 годзе выйшла першая кніжная публікацыя — фантастычная аповесць "Катамаран «Уцякач»[2], якую аўтар напісаў яшчэ ў 1986 годзе[3]. У 1998 годзе была апублікавана аповесць-казка «Следства па справе шкляных чалавечкаў». У 2004 годзе у часопісе «Искатель» апублікавана аповесць «Клуб горада N».

З 2007 года з’яўляецца сябрам Саюзу пісьменнікаў Беларусі, узначальвае секцыю «Прыгоды і фантастыка». Па выніках творчай дзейнасці ў 2009 годзе вылучаны на сушуканне прэміі Саюза пісьменнікаў Беларусі ў жанры «навуковая фантастыка». З 1 сакавіка 2010 года — старшыня праўлення грамадскага аб’яднання «Беларускі літаратурны фонд»[1].

У 2010 годзе старшыня секцыі «Прыгоды і фантастыка» СПБ Уладзімір Кулічэнка ўзначальваў журы конкурсу маладых літаратараў «Новая беларуская фантастыка», які праводзіў Саюз пісьменнікаў Беларусі з мэтай прыцягнуць увагу чытачоў да беларускай фантастычнай літаратуры і адкрыць новых таленавітых аўтараў[5][6].

Уладзімір Кулічэнка — аўтар 15 кніг агульным накладам больш за 70 тысяч асобнікаў. Сярод самых вядомых — «Катамаран „Уцякач“», «Следства па справе шкляных чалавечкаў», «Доктар Васількоў і Уладар ночы», «Мех Каменнай старой»[7].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Год Загаловак (па-беларуску) Загаловак (арыгінал) Тлумачэнне
1998 Следства па справе шкляных чалавечкаў Следствие по делу стеклянных человечков аповесць-казка: для мал. шк. ўзросту
2009 Клуб горада N Клуб города N зборнік; раман
2013 Інтэрнэт-хлопчык Интернет-мальчик пазнавальная аповесць: для мал. і сяр. шк. ўзросту
2013 Інтэрнэт-жаўнер Интернет-солдат пазнавальная аповесць: для мал. і сяр. шк. ўзросту
2013 Інтэрнэт-шпік Интернет-сыщик пазнавальная аповесць: для мал. і сяр. шк. ўзросту
2014 Салдат Сліўка ў камп’ютарным горадзе Солдат Сливка в компьютерном городе раман
2015 Чароўныя акуляры цётачкі Амаліі Волшебные очки тетушки Амалии фант. аповесць: для сяр. шк. ўзросту
2015 Незвычайнае плаванне капітана Трумбальда Необыкновенное плавание капитана Трумбальда прыгод. аповесць: для сяр. шк. ўзросту
2016 Бронзавы певень Бронзовый петух зборнік аповесцяў для сяр. шк. узросту. — Выд «Беларусь». — 384 стар., іл.
2019 Доктар Васількоў і Ўладар ночы Доктор Васильков и Повелитель ночи фэнтэзійная аповесць: для сяр. шк. ўзросту. — Выд «Беларусь». — 271 стар.
2019 Мех Каменнай старой Мешок Каменной старухи фэнтэзійная аповесць: для сяр. шк. ўзросту. — Выд «Беларусь». — 391 стар.
2019 «Зорны атлас» нябеснай феі «Звёздный атлас» небесной феи фэнтэзійная аповесць (першая частка дылогіі): для сяр. шк. ўзросту. — Выд «Беларусь». — 208 стар.
2022 Аптэка на Ліхтарным Аптека на Фонарном фантастычная аповесць: для сяр. шк. ўзросту. — Выд. «Беларусь». — 295 стар.
2023 Следства па справе шкляных чалавечкаў Следствие по делу стеклянных человечков фэнтэзійная дэтэктыўная аповесць: для сяр. шк. ўзросту. — Выд. «Народная асвета». — 110 стар.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Владимир Куличенко (руск.). Лаборатория Фантастики. Праверана 7 лютага 2015.
  2. а б Апанасенок В.. В детской литературе – недетская конкуренция (руск.)(недаступная спасылка). 7 Дней (23 студзеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 27 ліпеня 2020. Праверана 19 сакавіка 2020.
  3. а б Дубінская К.. Писатель Владимир Куличенко: «Книга будет жить, детская тем более» (руск.)(недаступная спасылка). Минск-Новости (2 красавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 2020. Праверана 15 красавіка 2020.
  4. а б Куличенко, Владимир Владимирович (руск.). Академик. Праверана 7 лютага 2015.
  5. Алег Грушэцкі Скрозь часы да далёкіх зорак // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: РВУ «Звязда», 3 кастрычніка 2014. — № 39. — С. 6. Архівавана з першакрыніцы 8 кастрычніка 2014.
  6. Зінаіда Дудзюк Таямнічыя пячоры // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: РВУ «Звязда», 9 студзеня 2015. — В. 4801. — № 1. — С. 6. Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 2015.
  7. Крупенькова В.. «Писать просто – непросто». Детский автор Владимир Куличенко – о героях нашего времени, любви подростков к хоррорам и секретах «Гарри Поттера» (руск.)(недаступная спасылка). Знамя юности (2 красавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2020. Праверана 27 сакавіка 2020.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]