Уладзімір Уладзіміравіч Навумаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Уладзіміравіч Навумаў
Сцяг Міністр унутраных спраў Беларусі Сцяг
25 верасня 2000 — 4 красавіка 2009
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік Юрый Сівакоў
Пераемнік Анатоль Куляшоў

Нараджэнне 7 лютага 1956(1956-02-07) (68 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Ваенная служба
Званне
Генерал-лейтэнант
Генерал-лейтэнант
Узнагароды
Ордэн «За асабістую мужнасць»
Ордэн «За асабістую мужнасць»
Ордэн «За службу Радзіме» III ступені
Ордэн «За службу Радзіме» III ступені

Уладзімір Уладзіміравіч Наву́маў (7 лютага 1956, Смаленск, РСФСР) — беларускі дзяржаўны і грамадскі дзеяч, генерал-лейтэнант міліцыі, міністр унутраных спраў Беларусі (2000—2009).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Мінскую вышэйшую школу МУС СССР. У сістэме МУС з 1976 года. Даслужыўся ад міліцыянера да начальніка атрада спецыяльнага прызначэння, камандзіра спецпадраздзялення па барацьбе з тэрарызмам «Алмаз», начальніка Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У верасні 2000 года прызначаны міністрам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь, адстаўлены 6 красавіка 2009 года.

27 лістапада 2001 года абраны старшынёй Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусь. Кіраваў федэрацыяй да 21 студзеня 2010 года.

Санкцыі, абвінавачванні[правіць | правіць зыходнік]

Навумаў быў уключаны ў санкцыённыя спісы ЗША (спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб)[1] і ЕС (спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС)[2].

Згодна з рашэннем Еўрапейскага Саюза, Навумаў «не прыняў меры па расследаванні справы аб адкрытых знікненнях Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Дзмітрыя Завадскага ў Беларусі ў 1999—2000 гадах (…) у якасці міністра унутраных спраў ён адказваў за рэпрэсіі супраць мірных дэманстрацый да выхаду на пенсію 6 красавіка 2009 года па стане здароўя»[3].

Таксама Навумаў знаходзіцца ў санкцыйных спісах Вялікабрытаніі[4] і Швейцарыі[5].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]