Уладзімір Юльевіч Візэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Уладзімір Юльевіч Ві́зэ (5 сакавіка 1886, г. Пушкін, Расія — 19 лютага 1954, Ленінград) — савецкі акіянолаг, даследчык Арктыкі, член-карэспандэнт АН СССР (1933).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1904 годзе скончыў прэстыжную Царскасельскую гімназію, у 19041910 гадах вучыўся ў Пецярбургскім універсітэце, у 19051907 гадах — у Гётынгенскім універсітэце.

З 1928 года супрацоўнік Арктычнага інстытута, з 1945 года прафесар у Ленінградскім універсітэце.

У 19121914 гадах удзельнік экспедыцыі Г. Я. Сядова, у 19211922 гадах — экспедыцыі на «Таймыры», у 1924, 1928 і 1931 гадах — на «Малыгіне». Навуковы кіраўнік экспедыцый на «Георгіі Сядове»(1930), «Сібіракове»(1932) і «Літке»(1934).

Тэарэтычна, на аснове выпіскі з бартавога часопіса шхуны «Святая Ганна», выратаванай В. І. Альбанавым, прадказаў існаванне вострава Візэ і пасля ўдзельнічаў у экспедыцыі, якая адкрыла гэты востраў[1].

Аўтар прац па акіянаграфіі, метэаралогіі. Распрацаваў метады лядовых прагнозаў.

Лаўрэат Сталінскай прэміі ў 1946 годзе. Узнагароджаны 2 ордэнамі Леніна, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга і медалямі.

У 1930-х гадах Візэ жыў у доме 11 на 20-й лініі Васільеўскага вострава.

Памёр 19 лютага 1954 года ў Ленінградзе[2].

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Імем Візэ названы востраў у Карскім моры, ледавік, мыс і бухта на востраве Новая Зямля, а таксама навукова-даследчае судна «Прафесар Візэ»(1967).

Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Международный полярный год, 2 изд., Л., 1932.
  • История исследования Советской Арктики. Карское и Баренцево море. Архангельск — Севкрайгиз, 1935.
  • Моря Советской Арктики, 3 изд., М. — Л., 1948.
  • Основы долгосрочных ледовых прогнозов для арктических морей, М., 1944.
  • На «Сибирякове» и «Литке» через ледовитые моря. Два исторических плавания 1932 и 1934 гг., М. — Л., 1946.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — 480 с.: іл.
  • Буйницкий В. Х., Потери науки. В. Ю. Визе, «Изв. Всесоюзного географического общества», 1954, т. 86, в. 4;
  • Буйницкий В. Х., В. Ю. Визе, Л., 1969;
  • Трешников А. Ф. Их именами названы корабли науки: Проф. Визе. Проф. Зубов. М. Сомов. 2-е изд. Л., 1984.

Зноскі

  1. Новая Российская энциклопедия: в 12 т. / Редкол.: А. Д. Некипелов, В. И. Данилов-Данильян, В. М. Карев и др. — М.: Издательство «Энциклопедия» Т. 2 А — Баяр, 2005. — 960 с.: ил.
  2. Могила В. Ю. Визе на Волковском кладбище

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons