Уладзімір Якаўлевіч Матыль
| Уладзімір Матыль | ||||
| Імя пры нараджэнні: | Уладзімір Якаўлевіч Матыль | |||
|---|---|---|---|---|
| Дата нараджэння: | 26 чэрвеня 1927 | |||
| Месца нараджэння: | Лепель, Барысаўская акруга, Беларуская ССР, СССР[1] | |||
| Дата смерці: | 21 лютага 2010 (82 года) | |||
| Месца смерці: | Масква, Расія | |||
| Грамадзянства: | ||||
| Прафесія: | кінарэжысёр, тэатральны рэжысёр, сцэнарыст | |||
| Кар'ера: | 1963—2010 | |||
| IMDb: | ID 0609594 | |||
| Узнагароды: |
|
|||
Уладзімір Якаўлевіч Матыль (26 чэрвеня 1927, Лепель — 21 лютага 2010, Масква) — савецкі і расійскі рэжысёр тэатра і кіно, сцэнарыст. Народны артыст Расіі (2003).
Біяграфія [правіць]
Уладзімір Матыль нарадзіўся ў Лепелі ў яўрэйскай сям'і. Яго бацька — выхадзец мястэчка Гастыніч Варшаўскай губерні, слесар мінскага заводу «Камунар» Якаў Давыдавіч (Данілавіч) Матыль (1901—1931) — праз тры гады пасля нараджэння сына (6 мая 1930 года) быў арыштаваны па абвінавачванні ў шпіёнскай дзейнасці і адпраўлены ў лагер на Салаўкі, дзе праз менш чым год загінуў. Маці — выпускніца Петраградскага педагагічнага інстытута імя А. І. Герцэна Берта Антонаўна Левіна — працавала выхавальніцай у калоніі для малалетніх злачынцаў пад кіраўніцтвам А. С. Макаранка і пасля завучам дзіцячага дома для дзяцей рэпрэсаваных у горадзе Аса Пермскай вобласці. Дзіцячыя гады Уладзімір Матыль правёў з маці ў ссылцы на Урале. Дзед і бабуля па матчынай лініі таксама былі сасланыя на Далёкі Усход, а пасля вяртання ў Беларусь загінулі ў гета ў гады нямецкай акупацыі.
Скончыў акцёрскае аддзяленне Свярдлоўскага тэатральнага інстытута (1948) і гістарычны факультэт Свярдлоўскага ўніверсітэта (1957, завочна). Працаваў рэжысёрам Свярдлоўскага драматычнага тэатра, затым акцёрам і рэжысёрам у тэатрах ў Сталінагорску (цяпер Навамаскоўск Тульскай вобласці) і ў Ніжнім Тагіле. З 1955 года — галоўны рэжысёр Свярдлоўскага тэатра юнага гледача. У 1957—1960 быў рэжысёрам Свярдлоўскай кінастудыі.
Свой першы самастойны фільм, «Дзеці Паміра», зняў у 1963 на Таджыкскай кінастудыі. У 1967 зняў камедыю на ваенную тэму «Жэня, Жэнечка і „кацюша“», па сцэнарыі, напісанаму сумесна з Булатам Акуджавай. Усенародную вядомасць У. Матылю прынёс прыгодніцкі фільм «Белае сонца пустыні». У 1975 годзе У. Матыль выпускае гістарычны фільм «Зорка чароўнага шчасця» аб лёсах дзекабрыстаў. Музыку да гэтых трох самых вядомых фільмаў Уладзіміра Матыля, а таксама да яшчэ трох карцін Уладзіміра Матыля, напісаў яго сябар Ісаак Шварц.
У 1976—1985 гадах У. Матыль — мастацкі кіраўнік Студыі мастацкіх фільмаў творчага аб'яднання «Экран» тэлецэнтра «Астанкіна». У 1990-я гады часта выступаў як мастацкі кіраўнік у фільмах маладых рэжысёраў. У 1999 годзе абраны старшынёй журы IX МКФ «Пасланне да Чалавеку».
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Таджыкскай ССР імя А. Рудакі (1964, за фільм «Дзеці Паміра»); Ганаровы грамадзянін горада Душанбэ (1977); Заслужаны дзеяч Таджыкістана (1997). Узнагароджаны ордэнам Пашаны (1996, за фільм «Белае сонца пустыні»). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі РФ у галіне літаратуры і мастацтва 1997 (1998, за фільм «Белае сонца пустыні»).
Зноскі
- ↑ цяпер Віцебская вобласць Беларусі
Спасылкі [правіць]
- Уладзімір Матыль(англ.) на сайце Internet Movie Database
- Асобы
- Нарадзіліся 26 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1927 годзе
- Нарадзіліся ў Лепелі
- Памерлі 21 лютага
- Памерлі ў 2010 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Кінарэжысёры паводле алфавіту
- Кінарэжысёры Расіі
- Кінарэжысёры СССР
- Тэатральныя рэжысёры паводле алфавіту
- Тэатральныя рэжысёры СССР
- Сцэнарысты паводле алфавіту
- Сцэнарысты Расіі
- Сцэнарысты СССР
- Кавалеры ордэна Пашаны
- Народныя артысты Расіі
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі РФ
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі РФ у вобласці літаратуры і мастацтва
- Выпускнікі Екацярынбургскага тэатральнага інстытута
- Выпускнікі Уральскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі ВКСР
- Ганаровыя грамадзяне Душанбэ
- Фільмы Уладзіміра Матыля
- Пахаваныя на Вастракоўскіх могілках