Уладзімір Аляксеевіч Ярэц

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Уладзімір Ярэц)
Уладзімір Аляксеевіч Ярэц
Уладзімір Ярэц у Новай Зеландыі
Уладзімір Ярэц у Новай Зеландыі
Род дзейнасці падарожнік-даследчык
Дата нараджэння 5 мая 1941(1941-05-05)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 снежня 2021(2021-12-09)[2] (80 гадоў)
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Сайт web.archive.org/web/2019…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уладзімір Аляксеевіч Ярэц (5 мая 1941, в. Каравацічы Рэчыцкага раёна[3] — 9 снежня 2021), беларускі падарожнік.

Ва ўзросце 1 года, упаўшы з вышыні, страціў слых. Вучыўся ў Кобрынскай школы для глухіх дзяцей, у ПТВ. Працаваў рамонтнікам-інструментальшчыкам на Мінскім мотавелазаводзе. Мае двух сыноў — Уладзіміра і Юрыя.

У першых (1960—1966) падарожжах на матацыкле не меў правоў упраўлення. Толькі аб’ехаўшы 42 горада еўрапейкай часткі СССР, як выключэнне, атрымаў у Мінску правы ўпраўлення матацыклам — быў першым у Беларусі глухім, які атрымаў вадзіцельскія правы. У 1967—1982 г. на мапедзе «Ява-50», матацыкле «Ява-350» і аўтамабілі ВАЗ-2106 «Жыгулі» здзейсніў 11 падарожжаў па тэрыторыі колішняга СССР, пабыўшы ў кожнай савецкай рэспубліцы, за 15 год праехаўшы агулам больш за 400 тыс. кіламетраў. На заводзе на час падарожжаў браў адпачынак за свой кошт або часова звальняўся.

Спадзяецца трапіць у Кнігу рэкордаў Гінеса як адзіны ў свеце глуханямы, які здзейсніў падарожжа вакол Зямлі на матацыкле.

Памер 9 снежня 2021 года.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Памёр Уладзімір Ярэц — вядомы глухі байкер-падарожнік // Белсат — 2007. Праверана 27 лістапада 2023.
  2. Памёр Уладзімір Ярэц — вядомы глухі байкер-падарожнік // Белсат — 2021. Праверана 27 лістапада 2023.
  3. Гурина О. Владимир Ярец…

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Рыжанкова Л. В путешествия — от глухоты // Вечерний Минск № 177(8735). 16 сент. 1997;
  • Гурина О. Владимир Ярец Мечтает попасть в Книгу рекордов Гиннеса, как единственный в бывшем Советском Союзе глухонемой, в одиночку исколесивший на мотоцикле всю Европу // «Facty i kommentarii»: Человек и общество. 18 ноября 1999;
  • Белецкая Л. (Торонто) Вокруг света на мотоцикле без языка и в тишине // BBCRUSSIAN.com. 05 июня 2004 г., 00:52 GMT

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]