Уладзіслаў Аляксандравіч Старэвіч
| Уладзіслаў Старэвіч | |
| Імя пры нараджэнні: | Уладзіслаў Аляксандравіч Старэвіч |
|---|---|
| Дата нараджэння: | 8 жніўня 1882 |
| Месца нараджэння: | Масква, Расійская імперыя |
| Дата смерці: | 26 лютага 1965 (82 года) |
| Месца смерці: | Парыж, Францыя |
| Прафесія: | кінарэжысёр |
| Кірунак: | стваральнік лялечнай анімацыі |
| IMDb: | ID 0823088 |
Уладзіслаў Аляксандравіч СТАРЭВІЧ (Владислав Старевич, Wladyslaw Starewicz, Ladislas Starewitch; 8 жніўня 1882, Масква — 26 лютага 1965, Фантэн дэ Буа каля Парыжу) — рэжысёр.
Нарадзіўся ў польскай шляхецкай сям'і. У 1886—1909 г. жыў у Коўна. У 1909 г. быў запрошаны на працу ў кінафірму А. Ханжонкава. Заснавальнік расійскага мультыплікацыйнага кіно. У 1911 г. адкрыў тэхнічны прынцып аб'ёмнай анімацыі. У 1920 г. уехаў у Італію разам з групай акцёраў ММТ па запрашэнні фірмы «Ікарус-Фільм», затым — у Францыю, дзе займаўся аб'ёмнай мультыплікацыяй, стварыў 30 мастацкіх твораў і каля 20 рэкламных ролікаў. У 1930 г. паставіў першую ў гісторыі сусветнага кіно поўнаметражную аб'ёмную мультыплікацыйную экранізацыю паэмы Гётэ «Рэйнеке-Ліс» — «Раман пра лісу».
Літаратура [правіць]
- Нусинова Н. Владислав Старевич // Когда мы в Россию вернемся… Русское кинематографическое зарубежье. 1918—1939. —М.: НИИК, Эйзенштейн-центр, 2003.
Спасылкі [правіць]
- Біяграфія Уладзіслава Старэвіча на People.ru
- Фільмаграфія Уладзіслава Старэвіча ў IMDB (няпоўная)
- Фільмы Уладзіслава Старэвіча на UbuWeb
- Французскі сайт, прысвечаны Уладзіславу Старэвічу (падтрымліваецца яго ўнучкай)