Уладзіслаў Блін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзіслаў Блін
Władysław Blin
Уладзіслаў Блін
Біскуп Віцебскай дыяцэзіі
13 кастрычніка 1999 — 23 лютага 2013
Царква Каталіцкая царква
Пераемнік Алег Буткевіч

Адукацыя
Дзейнасць каталіцкі святар, каталіцкі біскуп
Нараджэнне 31 мая 1954(1954-05-31) (69 гадоў)
Прыняцце свяшчэннага сану 25 мая 1980
Епіскапская хіратонія 20 лістапада 1999
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уладзіслаў Блін (31 мая 1954) — каталіцкі біскуп-эмерыт Віцебскі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Свідвіне Кашалінскага ваяводства ў Польшчы (бацькі яго родам з Беларусі). Скончыў Вышэйшую духоўную семінарыю  (польск.) ва Улацлаўку і 25 мая 1980 года атрымаў святарскае пасвячэнне. Вучыўся ў Люблінскім каталіцкім універсітэце і Акадэміі каталіцкай тэалогіі ў Варшаве.

Высвячаны на святара 25 мая 1980 года. У 1989 годзе вярнуўся ў Беларусь, быў пробашчам кафедральнага сабора ў Магілёве, дзе ў 1992 годзе заснаваў Міжнародны экуменічны фестываль «Магутны Божа». У 1998 годзе атрымаў ступень доктара тэалогіі. 13 кастрычніка 1999 года Папа Ян Павел II прызначыў Уладзіслава Бліна біскупам навастворанай Віцебскай дыяцэзіі. 20 лістапада таго ж года Уладзіслаў Блін быў пасвечаны на біскупа.

14 чэрвеня 2006 года абраны Намеснікам Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. Старшыня Экуменічнай камісіі, а таксама Камісіі агульнага душпастырства епіскапату Беларусі.

25 лютага 2013 года Папа Бенедыкт XVI прыняў прашэнне біскупа Уладзіслава Бліна аб адстаўцы з кіравання Віцебскай дыяцэзіяй.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]