Уладзіслаў Вацлававіч Дваржэцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзіслаў Дваржэцкі
Імя пры нараджэнні Уладзіслаў Вацлававіч Дваржэцкі
Дата нараджэння 26 красавіка 1939(1939-04-26)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 28 мая 1978(1978-05-28)[1] (39 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства Сцяг СССР СССР
Бацька Вацлаў Янавіч Дваржэцкі[d]
Прафесія кінаакцёр
Кар’ера 1970—1978
Узнагароды
Нацыянальная прэмія Украіны імя Тараса Шаўчэнкі
IMDb ID 0245367

Уладзіслаў Вацлававіч Дваржэцкі (26 красавіка 1939, Омск — 28 мая 1978, Гомель) — расійскі акцёр. Лаўрэат дзяржаўнай прэміі Украіны імя Т. Шаўчэнкі (1975).

Скончыў тэатральную студыю пры Омскім дзіцячым тэатры (1955), дзе і працаваў. З 1971 года здымаўся ў кіно. Яго мастацтва вызначалася ўменнем па-філасофску асэнсоўваць характар героя: «Бег», «Салярыс», «Вяртання няма», «Зямля Саннікава», «Да апошняй хвіліны».

За два дні да смерці па дарозе ў Гомель трапіў у аўтамабільную аварыю, пашкоджанняў у якой не атрымаў. Аднак перажыты стрэс неўзабаве даўся ў знакі — 28 мая 1978 г. акцёр сканаў ад інфаркту ў нумары гасцініцы «Гомель»[2].

Зноскі

  1. а б Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.
  2. Вершинин, С. Разносторонний Гомель: дед Талаш, ювелир и люди культуры // Гомельские Ведомости. Новости Гомеля. — 09.10.2020.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]