Уладзіслаў Высоцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзіслаў Высоцкі
польск.: Władysław Wysocki
Дата нараджэння 24 красавіка 1908(1908-04-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 кастрычніка 1943(1943-10-12) (35 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Прыналежнасць  Расійская імперыя,
Сцяг Польшчы Польшча
Род войскаў пяхота
Гады службы 19391943
Званне капітан
Бітвы/войны Польская кампанія вермахта, Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні

Медаль «Залатая Зорка»

Ордэн Леніна Сярэбраны крыж ордэна «За вайсковую доблесць»

Уладзіслаў Высоцкі (польск.: Władysław Wysocki; 24 красавіка 1908 — 12 кастрычніка 1943) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны намеснік камандзіра 3-га батальёна 1-га пяхотнага палка 1-й польскай пяхотнай дывізіі імя Тадэвуша Касцюшкі ў складзе 33-й арміі Заходняга фронту, Герой Савецкага Саюза, капітан Войска Польскага[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1908 годзе ў Польшчы. Паляк[1]. Пасля нападу фашысцкай Германіі на Польшчу і пачатку 2-й сусветнай вайны не сышоў з польскай арміяй у Іран, а застаўся ў Савецкім Саюзе, дзе пад камандаваннем генерала Зыгмунта Берлінга  (руск.) была сфарміравана з польскіх патрыётаў і ўзброеная савецкай баявой тэхнікай 1-я польская пяхотная дывізія імя Тадэвуша Касцюшкі  (руск.).

У другой палове 1943 1-я польская дывізія выступіла на фронт, дзе 12 кастрычніка 1943 ў складзе 33-й Арміі (Заходні фронт) атрымала баявое хрышчэнне ў бітве пад беларускім пасёлкам Леніна Горацкага раёна Магілёўскай вобласці[1]. Гэтая дата пасля стала ў былой Польскай Народнай Рэспубліцы нацыянальным святам — Днём Войска Польскага.

12 кастрычніка 1943 года намеснік камандзіра[1] 3-га батальёна (1-ы пяхотны полк) капітан Уладзіслаў Высоцкі са сваімі байцамі паспяхова авалодаў магутным вузлом супраціву праціўніка і захапіў першую лінію абароны гітлераўцаў, уклініўшыся ў другую ля в. Трагубава[1]. Акружаны гітлераўцамі, каб не трапіць у палон, скончыў жыццё самагубствам[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 11 лістапада 1943 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм грамадзяніну Польшчы, капітану Высоцкаму Уладзіславу Казіміравічу пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Узнагароджаны ордэнам Леніна.

Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]

4 кастрычніка 1973 года, міністр абароны генерал Войцех Ярузельскі прысвоіў 1-му Пражскаму механізаванаму палку  (руск.) імя капітана Уладзіслава Высоцкага[2].

Капітан Уладзіслаў Высоцкі з'яўляецца заступнікам пачатковай школа № 2 у родным Бельск-Падляшскім. Вуліца, на якой знаходзіцца школа, таксама носіць яго імя[3]

Зноскі

  1. а б в г д е Высоцкий Владислав // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 130. — 737 с.
  2. Rozkaz Nr 019/MON Ministra Obrony Narodowej z dnia 4 października 1973 roku w sprawie nadania jednostkom wojskowym historycznych nazw oraz imion zasłużonych działaczy partyjnych, żołnierzy oddziałów frontowych i partyzanckich, a także ustanowienia dorocznych świąt, Dziennik Rozkazów MON Tajny z 1973 r. Nr 10, poz. 26.
  3. Szkoła Podstawowa Nr 2 im. kpt. Władysława Wysockiego, 17-100 Bielsk Podlaski, ul. Wł. Wysockiego 6. Архівавана 29 красавіка 2015. (польск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Уладзіслаў Высоцкі на сайце «Героі краіны»

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.