Уладзіслаў Віталевіч Паўленка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Уладзіслаў Паўленка
Поўнае імя Уладзіслаў Віталевіч Паўленка
Нарадзіўся 5 красавіка 1994(1994-04-05)[1] (29 гадоў)
Грамадзянства  Украіна
Рост 168 см
Вага 62 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Маладзёжныя клубы
2006—2008 Украіна Нікапаль-98
2010—2011 Украіна ВФК (Днепрапятроўск)
Клубная кар’ера[* 1]
2011—2014 Украіна Таўрыя (Сімферопаль) 31 (0)
2014 Украіна Гаверла (Ужгарад) 4 (0)
2015 Беларусь Віцебск 23 (0)
2016 Узбекістан Наўбахор (Наманган) 9 (0)
2016—2017 Узбекістан Маш’ал (Мубарэк) 17 (0)
2017 Узбекістан Сурхан (Тэрмез)
2018 Узбекістан Маш’ал (Мубарэк)
2018 Украіна Нікапаль 3 (0)
2019 Украіна Ужгарад 19 (0)
2020 Арменія Арагац (Аштарак) 3 (0)
2020—2021 Малдова Сперанца (Ніспарэнь) 23 (1)
2022 Украіна Любамыр (Ставышчэ) 0 (0)
2022 Украіна Рубікон (Кіеў) 5 (0)
2023 Украіна Звягель 5 (0)
2023 Украіна Васт (Мікалаеў) 2 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2012—2013 Украіна Украіна (да 19) 11 (2)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 кастрычніка 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 3 верасня 2017

Уладзіслаў Паўленка (нар. 5 красавіка 1994, Нікапаль, Украіна) — украінскі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

З 2006 па 2008 год выступаў за каманду «Нікапаль-98» у першынстве Днепрапятроўскай вобласці. Пазней, з 2010 года, выступаў за днепрапятроўскае вучылішча фізічнай культуры (ВФК) у дзіцяча-юнацкім чэмпіянаце Украіны.

У ліпені 2011 года перайшоў у сімферопальскую «Таўрыю». Спачатку доўгі час выступаў за дубль крымскага клуба. Узімку 2012/2013 далучыўся да асноўнага складу «Таўрыі», што ў многім стала магчыма дзякуючы забароне ФІФА на ажыццяўленне «Таўрыяй» трансфераў. Дэбютаваў у Прэм’ер-лізе 3 сакавіка 2013 года ў матчы з «Карпатамі», выйшаўшы ў стартавым складзе. Усяго ў сезоне 2012/13 прыняў удзел у 7 матчах.

У першай палове сезона 2013/14 звычайна толькі выхадзіў на замену, але з сакавіка 2014 года стаў трывалым іграком асновы. Па заканчэнні сезона «Таўрыя» спыніла існаванне. Другую палову 2014 года правёў у складзе «Гаверлы», за якую згуляў у 4 матчах, а з кастрычніка 2014 года выступаў толькі за моладзевы склад закарпацкага клуба.

У лютым 2014 года пасля прагляду падпісаў кантракт з «Віцебскам», які па выніках сезона 2014 вярнуўся ў Вышэйшую лігу Беларусі[2]. У віцебскім клубе трывала замацаваўся на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У студзені 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Віцебск»[3].

У сакавіку 2016 года далучыўся да ўзбекскага «Наўбахора», а ў жніўні 2016 года перайшоў у «Маш’ал». У жніўні 2017 года стаў іграком клуба другога дывізіёна Узбекістана «Сурхан» з Тэрмеза. У 2018 годзе зноў гуляў за «Маш’ал», а ў верасні вярнуўся ва Украіну, далучыўшыся да клуба «Нікапаль», пакінуў яго ў канцы года.

З ліпеня 2019 года пачаў выступаць за «Ужгарад». У лютым 2020 года далучыўся да армянскага «Арагаца», а сезон 2020/21 правёў у малдаўскай «Сперанцы». У лютым 2022 года стаў іграком «Любамыр», аднак так і не згуляў за клуб, а ў верасні 2022 года перайшоў у «Рубікон». У сакавіку 2023 года быў заяўлены за «Звягель». У жніўні 2023 года далучыўся да мікалаеўскага «Васта», аднак у тым жа месяцы пакінуў каманду.

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У 2012—2013 гадах выступаў за юніёрскую зборную Украіны (да 19). Увосень 2012 года гуляў за юніёрскую зборную ў кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы да 19, дзе адзначыўся двума галамі і дапамог камандзе прайсці ў элітны раўнд. Пасля элітнага раўнда (май 2013 года) Украіна выбыла з далейшай барацьбы, і Паўленка скончыў выступы за зборную.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]