Уладзіслаў Валер’евіч Касмынін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Уладзіслаў Касмынін)
Футбол
Уладзіслаў Касмынін
Поўнае імя Уладзіслаў Валер’евіч Касмынін
Нарадзіўся 17 студзеня 1990(1990-01-17)[1] (34 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 196 см
Вага 92 кг[2]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Нёман
Нумар 90
Клубная кар’ера[* 1]
2005—2015 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 29 (0)
2010   Беларусь Полацк 26 (4)
2011—2012   Беларусь Хваля (Пінск) 44 (1)
2013   Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 23 (5)
2014   Беларусь Віцебск 13 (2)
2016 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 14 (1)
2016 Беларусь Нёман (Гродна) 11 (1)
2017—2018 Узбекістан АГМК (Алмалык) 53 (8)
2019 Казахстан Акжэтпес (Какшэтаў) 12 (1)
2019 Узбекістан АГМК (Алмалык) 7 (0)
2020 Узбекістан Кызылкум (Зарафшан) 11 (1)
2021 Узбекістан Турон (Яйпан) 20 (2)
2022 Таджыкістан Істыклол (Душанбэ) 16 (1)
2023 Узбекістан Металург (Бекабад) 11 (0)
2023 Казахстан Мактаарал (Атакент) 0 (0)
2024— Беларусь Нёман (Гродна)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 29 лютага 2024.

Уладзіслаў Касмынін (нар. 17 студзеня 1990, Наваполацк) — беларускі футбаліст, абаронца гродзенскага «Нёмана».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Распачаў кар’еру ў складзе наваполацкага «Нафтана», дзе гуляў за дубль, а ў сезоне 2008 дэбютаваў у Вышэйшай лізе. З 2010 года на правах арэнды выступаў у Першай лізе за «Полацк», «Хвалю» і «Граніт».

Перад сезонам 2014 вярнуўся ў склад «Нафтана», стаў выступаць на пазіцыі апорнага паўабаронцы, але не здолеў замацавацца ў аснове. У жніўні 2014 года зноў быў аддадзены ў арэнду ў Першую лігу, на гэты раз у «Віцебск»[3], якому дапамог выйсці ў вышэйшы дывізіён.

У сезоне 2015 зноў вярнуўся ў «Нафтан», стаў пераважна выхадзіць на замену. У снежні 2015 года пакінуў наваполацкі клуб[4], і ў лютым 2016 пасля прагляду стаў іграком «Граніта»[5]. У ліпені 2016 года з-за фінансавых праблем «Граніта» перайшоў у гродзенскі «Нёман»[6], дзе таксама замацаваўся ў цэнтры абароны.

У студзені 2017 года падпісаў кантракт з узбекскім клубам «Алмалык»[7], які на наступны год змяніў назву на АГМК. Разам з клубам стаў уладальнікам Кубка Узбекістана, а ў сезоне 2017 з шасцю галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды.

У лютым 2019 года перайшоў у казахстанскі клуб «Акжэтпес» з Какшэтаў[8], аднак ужо ў ліпені пакінуў яго і неўзабаве вярнуўся ў АГМК[9], дзе гуляў да канца сезона 2019. Другую палову 2020 года правёў у складзе «Кызылкума».

У лютым 2021 года стаў іграком наманганскага «Наўбахора»[10], аднак ужо праз тыдзень перайшоў у «Турон»[11]. Трывала гуляў у стартавым складзе каманды. Па выніках сезона 2021 «Турон» страціў месца ў Суперлізе, і ў снежні 2021 года абаронца пакінуў клуб[12].

У сакавіку 2022 года стаў іграком чэмпіёна Таджыкістана «Істыклола»[13]. Разам з клубам выйграў чэмпіянат, Кубак і Суперкубак Таджыкістана.

У студзені 2023 года папоўніў склад узбекскага «Металурга»[14]. У жніўні 2023 года перайшоў у казахстанскі «Мактаарал»[15], аднак так і не выйшаў на поле ў яго складзе.

У лютым 2024 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком гродзенскага «Нёмана»[16].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2005 дубль Нафтан Беларусь 1 0
2006 дубль Нафтан Беларусь 1 0
2007 дубль Нафтан Беларусь 18 1
2008 Д1 Нафтан Беларусь 3 0
2009 дубль Нафтан Беларусь 22 1
2010 Д2 Полацк Беларусь 26 4
2011 Д2 Хваля Беларусь 20 0
2012 Д2 Хваля Беларусь 24 1
2013 Д2 Граніт Беларусь 23 5
2014 (1) Д1 Нафтан Беларусь 10 0
2014 (2) Д2 Віцебск Беларусь 12 2
2015 Д1 Нафтан Беларусь 16 0
2016 (1) Д1 Граніт Беларусь 14 1
2016 (2) Д1 Нёман Беларусь 11 1
2017 Д1 Алмалык Узбекістан 27 6
2018 Д1 АГМК Узбекістан 26 2
2019 (1) Д1 Акжэтпес Казахстан 12 1
2019 (2) Д1 АГМК Узбекістан 7 0
2020 (2) Д1 Кызылкум Узбекістан 11 1
2021 Д1 Турон Узбекістан 20 2
2022 Д1 Істыклол Таджыкістан 16 1
2023 (1) Д1 Металург Узбекістан 11 0
2023 (2) Д1 Мактаарал Казахстан 0 0

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Vladislav Kosmynin // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://www.fcneman.by/by/komanda/main/326.html
  3. Космынин арендован «Витебском» до конца сезона (руск.). by.tribuna.com.
  4. Футбол. Валерий Стрипейкис: не будет Карповича, Хотова, Космынина, Хаткевича. В "Нафтане" осталась одна молодежь и Довгялло (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (29 снежня 2015). Архівавана з першакрыніцы 31 снежня 2015.
  5. Космынин стал игроком "Гранита", на просмотре - Радченко и Вечурко, Обивалин и Вшивцев покинули команду (руск.). football.by (13 лютага 2016). Праверана 29 лютага 2024.
  6. Космынин подписал контракт с «Неманом» (руск.). by.tribuna.com.
  7. Владислав Космынин перешел в узбекский "Алмалык" (руск.). football.by (6 студзеня 2017). Праверана 29 лютага 2024.
  8. Космынин перешел в казахстанский «Окжетпес» (руск.). by.tribuna.com.
  9. Космынин вернулся в узбекский АГМК (руск.). football.by (26 ліпеня 2019). Праверана 29 лютага 2024.
  10. 31-летний Космынин перешел в "Навбахор", Это девятый клуб в карьере футболиста (руск.). football.by (25 лютага 2021). Праверана 29 лютага 2024.
  11. Космынин стал игроком узбекского "Турона" (руск.). football.by (1 сакавіка 2021). Праверана 29 лютага 2024.
  12. Владислав Космынин покинул узбекский "Турон" (руск.). football.by (7 снежня 2021). Праверана 29 лютага 2024.
  13. От Лисаковича до Космынина. Все десять переходов белорусов за границей (руск.). football.by (25 сакавіка 2022). Праверана 29 лютага 2024.
  14. Владислав Космынин перебрался в чемпионат Узбекистана (руск.). football.by (18 студзеня 2023). Праверана 29 лютага 2024.
  15. Космынин стал одноклубником Юденкова и Шрамченко (руск.). football.by (7 жніўня 2023). Праверана 29 лютага 2024.
  16. Владислав Космынин присоединился к «Неману» (руск.). bel.football (29 лютага 2024). Праверана 29 лютага 2024.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]