Уладзіслаў Талочка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Уладзіслаў ТАЛОЧКА (6 (18) лютага 1887, Гродна — 13 лістапада 1942) — беларускі рэлігійны і культурна-асветны дзеяч, культуролаг, гісторык, літаратурны крытык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1896—1904 вучыўся ў Гродзенскай гімназіі. З кастрычніка 1906 семінарыст Віленскай духоўнай каталіцкай семінарыі. У 1909 пасвечаны ў святара. У 1909-14 вывучаў тэалогію і філасофію ў каталіцкім універсітэце ў Інсбруку (Аўстрыя). З 1914 святар у Вільні. Адзін з першых пачаў ужываць беларускую мову ў набажэнствах. Публікаваў матэрыялы рэлігійнай тэматыкі ў Віленскім часопісе «Dwutygodnik Diecezjalny». Падтрымліваў выданне беларускай каталіцкай газеты «Беларусь». У 1915-18 адзін з ініцыятараў і арганізатараў Віленскага камітэта дапамогі пацярпелым ад вайны, беларускага дзіцячага прытулку «Золак». У 1-ю сусветную вайну выкладаў рэлігію ў беларускіх школах Вільні. У 1916-17 выкладчык на курсах для непісьменных рабочых. З 1917 звязаны з беларускай нацыянальна-культурнай арганізацыяй «Хрысціянска-дэмакратычная злучнасць», у яе друкаваным органе — газеце «Krynica» («Крыніца») змяшчаў артыкулы культурна-адраджэнскай і рэлігійнай тэматыкі. Удзельнічаў у арганізацыі і правядзенні Беларускай канферэнцыі 1918 ў Вільні, Беларускім з'ездзе Віленшчыны і Гродзеншчыны, уваходзіў у склад Літоўскай Тарыбы. У міжваенны час адзін з вядучых публіцыстаў часопіса віленскіх краёўцаў «Przegląd Wileński» («Віленскі агляд»). Супрацоўнічаў з нямецкім, італьянскім, літоўскім, украінскім, польскім друкам. За адстойванне ідэй экуменізму быў празваны «Усходнім агенцтвам». З 1920-х пераследаваўся польскімі свецкімі і дзяржаўнымі ўладамі. 15.12.1938 як «недобранадзейная асоба» высланы ў Беласток. На пачатак 2-й сусветнай вайны вярнуўся ў Вільню. Пахаваны на віленскіх могілках Роса.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларускія рэлігійныя дзеячы ХХ ст.: Жыццяпісы, мартыралогія, успаміны. — Мн.: Мюнхен, 1999.
  • Маракоў Л. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. 1794—1991. Том II

У Сеціве[правіць | правіць зыходнік]