Уладзіслаў Юліянавіч Малахоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Уладзіслаў Юліянавіч Малахоўскі (1827, маёнтак Мацы Кобрынскага павета — 7 кастрычніка 1900; Псеўданімы: Леон Варнэрке) — адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гадоў на землях Беларусі і Літвы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Свіслацкую гімназію, Пецярбургскі інстытут інжынераў шляхоў зносін. Адзін з кіраўнікоў партыі «чырвоных», найбліжэйшы памочнік К. Каліноўскага. З чэрвеня 1863 г. уваходзіў у склад Аддзела кіраўніцтва правінцыямі Літвы, потым Выканаўчага аддзела Літвы. У лютым—сакавіку, чэрвені—жніўні 1863 г. паўстанцкі начальнік Вільні. Наладжваў сувязі з рускімі рэвалюцыянерамі, з арганізацыяй «Зямля і воля». Са жніўня 1863 г. за мяжой на нелегальным становішчы, выехаў у Пецярбург, потым у Кёнігсберг, дзе быў прадстаўніком Каліноўскага, удзельнічаў у выданні газеты «Глос з Літвы», займаўся закупкай і дастаўкай зброі для паўстанцаў. З 1866 г. жыў у Англіі пад прозвішчам Леон Варнэрке. Набыў шырокую вядомасць шэрагам вынаходак у галіне фотатэхнікі, у 1875 г. сканструяваў фотаапарат са скручанай касетай, які спецыялісты лічаць прататыпам «Кодака». У 1880-я гады некалькі разоў пабываў у Расіі, у т.л. у Маскве і Пецярбургу, удзельнічаў у фотавыстаўках, у заснаванні секцыі фатаграфіі Расійскага імператарскага тэхнічнага таварыства. Апошнія гады жыў у Жэневе.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кісялёў Г. Героі і музы: Гіст.-літ. нарысы. Мн., 1982;
  • Шалькевич В. Кастусь Калиновский: Страницы биогр. Мн., 1988;
  • Шалькевіч В. Бібліятэка Віктара Каліноўскага // Голас Радзімы. 1992. 5 і 12 сак.;
  • Szalkiewicz W. Z kontaktów naukowych Wiktora Kalinowskiego z Augustem Bielowskim w latach 1857—1861 // Ze skarbca kultury. 1988. Z. 47.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]