Уладзіслаў I Герман

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Уладзіслаў I Герман
Władysław I Herman
Уладзіслаў I Герман
Князь Польшчы
1079 — 1102
Папярэднік: Баляслаў II Смелы
Пераемнік: Збігнеў і Баляслаў III Крывавусты
 
Нараджэнне: 1043(1043)
Кракаў, Польшча
Смерць: 4 чэрвеня 1102(1102-06-04)
Плоцк, Польшча
Дынастыя: Пясты
Бацька: Казімір I Аднавіцель
Маці: Дабранега Кіеўская
Дзеці: гл. у тэксце

Уладзіслаў I Герман (польск.: Władysław I Herman; 10434 чэрвеня 1102) — польскі князь (10791102), прадстаўнік дынастыі Пястаў.

Барацьба за сталец[правіць | правіць зыходнік]

Уладзіслаў I Герман быў сынам князя Польшчы Казіміра I Аднавіцеля і Дабранегі, дачкі Уладзіміра I, вялікага князя кіеўскага. У 1079 годзе ачольваў мяцеж буйной арыстакратыі супраць свайго старэйшага брата, караля Польшчы Баляслава II Смелага. Уладзіслаў дамогся змены ўлады і заняў польскі сталец.

У адрозненні ад сваіх папярэднікаў Уладзіслаў I не быў моцным і аўтарытарным кіраўніком і поўнасцю падпарадкаваўся дыктату магнатаў. Імкнучыся да мірных адносін з Свяшчэннай Рымскай імперыяй, Уладзіслаў Герман быў гатовы на адмову аб польскай самастойнасці, якая была з цяжкасцю здабыта яго папярэднікам: ён не прыняў каралеўскага тытулу і на працягу ўсяго часу свайго кіравання менаваўся князем Польшчы. У знешняй палітыцы Уладзіслава чакала нядоля: поўным крахам скончыліся походы ў Заходняе Памор’е. Адначасова ўзмацнілася тэндэнцыя да феадальнай раздробленасці: правінцыяльная шляхта выходзіць з-пад кантроля княжацкай улады, у войнах выкарыстоўваюцца толькі апалчэнне з памежных рэгіёнаў. Сам князь трапіў пад уплыў да аднаго з лідараў польскай знаці, ваеводы Сецеха.

Найбольш сепаратысцкія настроі з'явіліся ў Сілезіі. Ачольваў мясцовае дваранства старэйшы сын Уладзіслава Збігнеў. Абапіраючыся на ваенную дапамогу Чэхіі, Збігнеў захапіў у 1092 годзе Вроцлаў і стварыў у Сілезіі паўнезалежнае княства. Ваявода Сецех, які прадстаўляў цэнтральную ўладу, змог у хуткім часе дамовіцца з Чэхіей і ў 1096 годзе разбіць Збігнева. Аднак Уладзіслаў Герман быў вымушаны пайсці на падзел польскай дзяржавы: па дамове 1097 года, князь перадаў Збігневу частку Вялікай Польшчы, а малодшаму сыну Баляславу — Сілезію. Сам Уладзіслаў I застаўся вярхоўным князем, галоўнакамандуючым войскам польскім, кіраўніком знешняй палітыцы і дзяржаўнай адміністрацыі. Але ўжо ў 1098 годзе вайна князя са сваімі сынамі аднавілася. Збігнеў і Баляслаў змаглі разбіць войска бацькі і ў 1099 годзе прымусілі яго да новага падзела краіны: Збігнеў атрымаў астанюю частку Вялікай Польшчы, Куявію і Серадзка-Ленчыцкія землі, а Баляслаў — Малую Польшчу разам з Кракавам. У выніку пад уладай князя Уладзіслава засталася толькі Мазовія. Высілкамі братоў таксама быў змешчаны ваявода Сецех — лідар цэнтралісцкай партыі.

Папярэднік:
Баляслаў II Смелы
Князь польскі
10791102
Пераемнік:
Збігнеў,
Баляслаў III Крывавусны

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]