Уладзіслаў I Лакетак

З пляцоўкі Вікіпедыя.
(Пасля перасылкі з Уладзіслаў I Лакеток)
Перайсці да: рух, знайсці
Уладзіслаў Лакетак
польск.: Władysław I Łokietek
Уладзіслаў Лакетак
Князь Польшчы (Кракава)
1306 — 1320
Папярэднік: Вацлаў III Чэшскі
Пераемнік: прыняў каралеўскі тытул
сцяг
Кароль Польшчы
1320 — 1333
Каранацыя: 20 студзеня 1320 у Кракаве
Папярэднік: Вацлаў III Чэшскі
Пераемнік: Казімір III Вялікі
 
Веравызнанне: каталіцтва
Нараджэнне: 3 сакавіка 1260 ці 19 студзеня 1261
Смерць: 2 сакавіка 1333(1333-03-02)
Вавельскі замак
Пахаваны: Сабор Святых Станіслава і Вацлава
Род: Пясты
Бацька: Казімір I Куяўскі
Маці: Ефрасіння Апольская (pl)
Жонка: Ядзвіга Баляславаўна (pl)
Дзеці: Кунігунда (англ.)
Іржэк
Уладзіслаў
Елізавета Польская
Казімір III
Стэфан Пестка

Уладзіслаў Лакетак[1] (польск.: Władysław I Łokietek; паміж 3 сакавіка 1260 і 19 студзеня 1261 — 2 сакавіка 1333) — князь Кракаўскі з 26 лютага па жнівень 1289 года, спадчыннік Кракаўскі са студзеня 1293 года, з 10 сакавіка 1296 года — герцаг Каралеўства Польскага. Князь Польскі з мая па чэрвень — ліпень 1305 года (1-ы раз), са жніўня — верасня 1306 па 1311 год (2-гі раз), з чэрвеня 1312 года па 20 студзеня 1320 года (3-ці раз), кароль Польшчы з 20 студзеня 1320 года (каранацыя ў Кракаве).

Унук Конрада Мазавецкага, сын Казіміра I Куяўскага. Мянушку Лакеток (польск.: Łokietek) атрымаў з-за свайго малога росту (паводле некаторых крыніц — 140 см).

Князь Куявіі і Добжыня (12671275; пад апекай маці), удзельнае кіраванне сумесна з братамі (1275—1288), князь брэст-куяўскі і серадзскі (1288—1300), князь сандамірскі (12891292); затым леннік караля чэшскага Вацлава II (1292—1300) і рэгент у Добжынскім княстве (12931295), князь ленчыцкі (1294—1300), князь вялікапольскі і паморскі (1296—1300).

У 1293—1295 гадах саюзнік кракаўскага князя (з 1290) Пржэмысла, караля польскага (Пржэмысла II, 1295—1296).

Пасля канфлікту з Вацлавам II Чэшскім у выгнанні (1300—1304); мяркуецца, што браў удзел ва ўрачыстасцях вялікага юбілею 1300 года, арганізаванага Папам Баніфацыем VIII, знаходзіўся ў галіцкіх і славацкіх землях.

Вярнуўшыся з выгнання, на чале венгерскіх атрадаў заехаў у Кракаў (1306), распаўсюдзіў сваю ўладу на Малую Польшчу і Усходняе Памор'е. У 1314 годзе далучыў да Малой Польшчы Вялікую Польшчу і вёў барацьбу за аб'яднанне ўсіх польскіх земляў. У 1320 годзе каранаваны ў Кракаве польскай каронай (1320—1333).

Сям'я і дзеці[правіць | правіць зыходнік]

У 1293 Уладзіслаў ажаніўся з Ядзвігай Калішскай, дачкой Баляслава Вялікапольскага і Іаленты Венгерскай. У іх было шасцёра дзяцей:

  • Стэфан (пам. 1306)
  • Уладзіслаў (пам. 1311/1312)
  • Кунігунда Польская (каля1298-1331). Першы муж — Бернард Свідніцкі, другі муж — Рудольф I, герцаг Саксен-Вітэнбергскі.
  • Елізавета Польская (1305—1380) — замужам за Карлам I Венгерскім.
  • Казімір III (1310—1370)
  • Ядзвіга (пам. 1320/1322).

Зноскі

  1. Імя і мянушка Уладзіслаў I Лакетак паводле БЭ у 18 т. — Т. 16. — С. 216.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]