Улад III Цепеш
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Улад III ЦЕПЕШ, Дракула (1431 - 1476) гаспадар Валахіі ў 1448, 1456-1462 і 1476. Паслужыў прататыпам для рамана Брэма Стокера «Дракула».
[правіць] Жыццяпіс
Улад III нарадзіўся ад шлюбу Улада ІІ Дракула і трансільванскай князёўны, у венгерскім мястэчку Сігішаара. У 1436 Улад ІІ Дракул становіцца гаспадаром Валахіі, і па палітычным прычынам аддае сваіх дзяцей, Улада ІІІ і Рада, у заклад турэцкаму султану Мехмеду ІІ. Пасля смерці Улада ІІ, Мехмед ІІ пасадзіў на валахскі сталец яго сына, маладога Улада, разлічваючы на яго лаяльнасць. У 1448 Улад Цепеш першы раз становіцца гаспадаром Валахіі. Венгры ў адказ на гэта выслалі войска на Валахію. Улад збягае да свайго дзядзькі Богдана ІІ ў Малдавію. Адкуль у 1456 з дапамогай валашскіх баяр і венграў вяртае свой сталец. За другі час праўлення Улад праславіўся як жорсткі і бязлітасны ўладар, ён адмовіўся плаціць даніну Турцыі і у наступным даў адпор турэцкай арміі, па загадзе Улада было забіта каля 100 тыс. чалавек. У 1462 пад націскам баяр, вымушаны збегчы ў Венгрыю. У 1476 зноў становіцца гаспадаром і ў тым жа годзе забіты баярамі.
[правіць] Імя
Прозвішча «Це́пеш» у перакладзе з румынскай мовы азначае «коласадзіцель», гэтую мянушку ён атрымаў за спосад якім караў сваіх ворагаў і падначаленых. Мянушку «Дракула» («сын дракона») ён атрымаў ад свайго бацькі, які браў членства ў рыцарскім ордэне Драконаў.
[правіць] У Сеціве