Уласцімір

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Уластымір)
Перайсці да: рух, знайсці
Уласцімір
Властимир
Князь Сербіі
825/836 — 852
Папярэднік: Прасігой
Пераемнік: Муцімір, Страемір, Гойнік
 
Нараджэнне: да 805
Смерць: 860({{padleft:860|4|0}})
Род: Уласціміравічы
Бацька: Прасігой

Уласцімір, (сербск.: Властимир, каля 805 — каля 851) — сербскі князь (жупан). З'яўляецца заснавальнікам найстарэйшай сербскай кіруючай дынастыі Уласціміравічаў.

Валадарыў у перыяд з 830-х па 851, як дэ-факта суверэнны манарх, хоць і намінальна прызнаваў вярхоўную ўладу візантыйскага імператара. Яму непасрэдна былі падначалены кіраўнікі сербскіх рэгіёнаў.

У сярэдзіне IX стагоддзя, уступіў у канфлікт з балгарамі на чале якіх стаяў Прэсіян (836852), які спрабаваў падпарадкаваць Сербію, але Уласцімір за тры гады вайны здолеў адбіць усе напады і захаваць незалежнасць краіны.

Пасля яго смерці ўлада перайшла яго сынам: Муціміру, Страеміру, Гойніку.

Унутраная палітыка[правіць | правіць зыходнік]

Мяркуецца, што Уласцімір у сваіх руках трымаў вярхоўную ўладу над усімі сербскімі кіраўнікамі. Вядома, што адзіная яго дачка выйшла замуж за жупана Травуніі — Краіну. Як вынік, апошні прызнаў уладу Уласціміра.

У дадатак да гэтага павялічваецца пірацтва ў Адрыятычным моры, асабліва ад сербаў з Паганіі. у сярэдзіне IX стагоддзя Сербія пачынае актыўна ўмешвацца ў падзеі на Балканскім паўвостраве.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]