Улаф Цэльсій

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Улаф Цэльсій
шведск.: Olof Celsius
Дата нараджэння 19 ліпеня 1670(1670-07-19)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 чэрвеня 1756(1756-06-24)[1] (85 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Magnus Celsius[d][1][2]
Маці Sara Edmundsdotter Figrelia[d]
Дзеці Olof Celsius[d][3], Margareta Celsia Björck[d] і Magnus von Celse[d]
Род дзейнасці мовазнавец, святар, гісторык, багаслоў, батанік, выкладчык універсітэта, усходазнавец, філолаг-класік, рунолаг, філосаф
Навуковая сфера тэалогія, гісторыя, батаніка
Месца працы
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сістэматык жывой прыроды
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Celsius».
Персанальная старонка на сайце IPNI

Улоф Цэльсій (шведск.: Olof Celsius d.ä.; 19 ліпеня 1670 — 24 чэрвеня 1756) — шведскі батанік, прафесар усходніх моў і гісторыі, усходазнавец і тэолаг. Улаф Цэльсій вядомы таксама як Улаф Цэльсій старэйшы.

Быў прафесарам Упсальскага ўніверсітэта: з 1715 — прафесарам усходазнаўства, з 1727 — прафесарам тэалогіі. Улаф Цэльсій — адзін з настаўнікаў і заступнікаў выдатнага шведскага вучонага Карла Лінея (1707—1778). Неўзабаве пасля таго, як яны пазнаёміліся ў 1729, Ліней пасяліўся ў доме Цэльсія і атрымаў доступ да яго шырокай бібліятэкі. Улаф Цэльсій займаўся звядзеннем разам звестак пра расліны, згаданых у Бібліі; яму належыць адна з першых прац, прысвечаных дадзенай тэма, Hierobotanicon, sive, De plantis sacrae Scripturae dissertationes breves, якая была выдадзена ў двух частках у Упсале ў 1745—1747 гадах. Улаф Цэльсій — родны дзядзька Андэрса Цэльсія (1701—1744), астранома, геолага і метэаролага (у гонар якога названы градус Цэльсія).

Зноскі

  1. а б в г д Olof d.ä. Celsius — 1917.
  2. Upsala ärkestifts herdaminne — 1845. — Т. 3. — С. 260–263. — 580 с. Праверана 1 лістапада 2021.
  3. Olof d.y. Celsius — 1917.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]