Ульрых Цвінглі
| Ульрых Цвінглі Ulrich Zwingli |
|
| Дата нараджэння: | 1 студзеня 1484 |
|---|---|
| Месца нараджэння: | Вільхаус, Санкт-Гален, Швейцарыя |
| Дата смерці: | 11 кастрычніка 1531 (47 гадоў) |
| Месца смерці: | Капель-на-Альбісе, Цюрых, Швейцарыя |
| Род дзейнасці: | рэфарматар царквы, хрысціянскі гуманіст і філосаф |
| Жонка: | Ганна Мэер |
Цвінглі Ульрых (Ulrich Zwingli, Huldrych Zwingli) (1 студзеня 1484 – 11 кастрычніка 1531) — дзеяч рэфармацыі ў Швейцарыі.
Біяграфія [правіць]
Нарадзіўся ў 1484 годзе. Вучыўся ў Базелі, Берне. Да 1516 года быў вікарыем каталіцкай парафіі ў Гларус. У 1515 годзе сустрэўся з Эразмам Ратэрдамскім, які аказаў на яго вялікі ўплыў. Пачынае развіваць сваю ўласную рэлігійную дактрыну. Лічыў, што яго Касцёл не павінен наследаваць рымска-каталіцкую дысцыпліну і літургію. У 1518 годзе стаў народным прапаведнікам катэдры ў Цюрыху. У 1522 годзе патаемна ажаніўся з Аннай Мэер. Каталіцкі біскуп Канстанцыі спрабаваў знэйтралізаваць погляды Цвінглі, але безвынікова. У 1528 годзе, у выніку яго дзейнасці, да руху рэфармацыі далучыліся (апрача Цюрыха): Базылея, Санкт Гален, Шафуза, Канстанцыя. У выніку непаразуменняў з Лютэрам у 1529 годзе, рэфаматарскі рух у Швейцарыі страціў падтрымку нямецкіх князёў. Загінуў у 1531 годзе ў бітве пад Катэль з войскамі каталіцкіх тэрыторый Швейцарыі.
Погляды [правіць]
Жадаў вярнуць хрысціянству яго першасную прастату. Лічыў Біблію падмуркам веры і ўлады. Гэтым тлумачыцца яго правядзенне рэфармацыі, поруч з грамадскімі ўладамі, “з верху”. Прыхільнік нямецкай мовы ў літургіі. Асуджаў ужыванне: абразоў, спецыяльных літургічных вопратак, музыкі ў літургіі. Лічыў, што Хрыстос толькі духоўна прысутнічае ў Эхарыстыі. Цвінгліанства характарызуецца гуманізмам, радыкалізмам і рацыяналізмам (у адрозенні ад лютэранства). Лічыў, што свецкая ўлада мае права ўмешвацца ў справы Царквы. Не прызнаваў ніводнага сакрамэнту, што прынята ў каталіцтве і праваслаўі.
Творы [правіць]
“Заўвагі на тэму сапраўднай і фальшывай рэлігіі” (1528 г.).
