Ультыматум

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Савецкі ўльтыматум групе армій «Курляндыя»

Ультыматум (лац.: ultimatum — даведзенае да канца) — патрабаванне, звязанае з абмежаваннем часу, дадзенага на яго выкананне, а таксама з пагрозай сур'ёзных наступстваў у выпадку яго невыканання. Ультыматум з'яўляецца дэманстрацыяй нежадання якога-небудзь роду перамоў.

Ультыматумы ўжываюцца перш за ўсё ў палітыцы і часам папярэднічаюць абвяшчэнню вайны. Часам ультыматумы сустракаюцца і ў іншых жыццёвых абласцях, напрыклад у асабістым жыцці або ў эканоміцы. З этычнага пункта гледжання ўльтыматумы ў наш час ацэньваюцца хутчэй адмоўна, асабліва калі яны звязаны з шантажом. Тым не менш у пэўных палітычных сітуацыях ультыматумы здольныя прадухіліць большае зло.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]