Умару Бангура

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Умару Бангура
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 7 кастрычніка 1987(1987-10-07)[1] (36 гадоў)
Грамадзянства  Сьера-Леонэ
Рост 180 см
Вага 75 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Маладзёжныя клубы
2004—2005 Сьера-Леонэ Майці Блэкпул (Фрытаўн)
2005 Англія Уотфард
Клубная кар’ера[* 1]
2006—2010 Нарвегія Хёнефас 123 (7)
2011—2013 Нарвегія Хаўгесун 81 (1)
2014—2016 Беларусь Дынама (Мінск) 58 (0)
2016—2021 Швейцарыя Цюрых 80 (1)
2021—2022 Швейцарыя Неўшатэль Ксамакс 29 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2006— Сьера-Леонэ Сьера-Леонэ 55 (4)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 3 лютага 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 3 лютага 2023
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Умару Бангура (англ.: Umaru Bangura; нар. 7 кастрычніка 1987, Фрытаўн, Сьера-Леонэ) — сьералеонскі футбаліст, абаронца нацыянальнай зборнай Сьера-Леонэ.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў кар’еру на радзіме, пазней некаторы час выступаў за моладзевы склад англійскага «Уотфарда».

З 2006 года доўгі час выступаў у чэмпіянаце Нарвегіі. У сезоне 2013 разам з «Хаўгесунам» выйграў бронзавыя медалі.

У снежні 2013 года ў якасці свабоднага агента папоўніў склад мінскага «Дынама»[2]. У складзе мінскага клуба адразу замацаваўся ў якасці асноўнага цэнтральнага абаронцы. У кастрычніку 2014 года атрымаў траўму і выбыў да канца сезона. У сезоне 2015 вярнуўся ў склад і зноў стаў асноўным цэнтральным абаронцам. У кастрычніку 2015 года падоўжыў кантракт з дынамаўцамі[3].

4 жніўня 2016 года стала вядома аб пераходзе Бангуры ў швейцарскі «Цюрых»[4]. Па выніках сезона 2016/17 дапамог клубу перамагчы ў Чэлендж-лізе і вярнуцца ў Суперлігу, у 2018 годзе разам з «Цюрыхам» выйграў Кубак Швейцарыі. У сезоне 2020/21 перастаў з’яўляцца на полі. У студзені 2021 года перайшоў у «Неўшатэль Ксамакс» з другога дывізіёна Швейцарыі, дзе гуляў да канца сезона 2021/22.

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

З 2006 года выступае за зборную Сьера-Леонэ, дзе з’яўляецца трывалым іграком асновы.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Нарвегія 03Бронзавы прызёр Бронзавы прызёр чэмпіянату Нарвегіі: 2013
  • Беларусь 02Сярэбраны прызёр Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2014, 2015
  • Швейцарыя Уладальнік Кубка Швейцарыі: 2018
  • Швейцарыя Пераможца Чэлендж-лігі: 2017
  • Сьера-Леонэ Найлепшы футбаліст Сьера-Леонэ: 2013[5]
  • Беларусь У спісе 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі (2): 2014, 2015

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]