Унутраны горад, Вена

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Каардынаты: 48°12′35″ пн. ш. 16°22′12″ у. д. / 48.209722° пн. ш. 16.37° у. д. (G) (O) (Я) Шаблон:Раён Вены

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 1033
рус.англ.фр.

Унутраны горад (ням.: Innere Stadt) — першы, цэнтральны раён Вены. Да таго, як межы горада былі пашыраны ў 1850 годзе, супадаў з усёй Венай у цэлым.

Нягледзячы на невялікую колькасць насельніцтва (17 тысяч), ва ўнутраным горадзе працуе больш за 100 тысяч чалавек, так як ён з'яўляецца турыстычным цэнтрам Вены, а таксама з-за вялікай колькасці размешчаных тут офісаў.

Гістарычна дзяліўся на чатыры квадранта па колькасці асноўных гарадскіх варот: Stubenviertel (паўночны ўсход), Kärntner Viertel (паўднёвы ўсход), Widmerviertel (паўднёвы захад) і Schottenviertel (паўночны захад). Зараз Унутраны горад мяжуе з Леапольдштатам на паўночным усходзе, Ландштрасэ на ўсходзе, Відэнам і Марыяхільфам на поўдні, Нойбау і Ёзэфштатам на захадзе і з Альзергрундам на поўначы.

Вакол раёна, там дзе раней размяшчаліся гарадскія сцены Вены, праходзіць буйная вуліца Рынгштрасэ, аднак ўнутры няма вялікіх вуліц, так як усе яны захавалі свой ​​выгляд з даўніх часоў. Праз раён праходзяць першая і трэцяя лініі метро, прыкладна па межах — другая і чацвёртая.

У 2001 годзе гістарычны цэнтр Вены быў уключаны ў спіс Сусветнага спадчыны ЮНЕСКА

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Раёны Вены