Адыс-Абебскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Універсітэт Адыс-Абебы)
Адыс-Абебскі ўніверсітэт
አዲስ አበባ ዩኒቨርሲቲ
Галоўная брама Адыс-Абебскага ўніверсітэта
Арыгінальная назва አዲስ አበባ ዩኒቨርሲቲ
Міжнародная назва Addis Ababa University
Заснаваны 1950
Год закрыцця часова ў 1975 годзе
Тып дзяржаўны
Кіраўнік Адмасу Цэгае
Студэнты 42,497 (2009/2010)
Размяшчэнне Адыс-Абеба, Эфіопія
Кампус Адыс-Абеба (12)
Дэбрэ-Зэйт(1)
Сайт aau.edu.et
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адыс-Абебскі ўніверсітэт (амх.: አዲስ አበባ ዩኒቨርሲቲ) — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова ў Эфіопіі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны ў 1950 годзе па рашэнні імператара Хайле Селасіе I пры садзейнічанні канадскага езуіта Люсьена Матэ як двухгадовы Адыс-Абебскі ўніверсітэцкі каледж. На працягу наступных двух гадоў каледж быў цесна звязаны з Лонданскім універсітэтам. Пісьменнік Рычард Камінгс у пачатку 1960-х гадоў працаваў на факультэце права. У 1962 годзе перайменаваны ва Універсітэт імя Хайле Селасіе I.

Пасля сваёй перамогі Часовы ваенна-адміністрацыйны савет часова зачыніў універсітэт 4 сакавіка 1975 года і адправіў 50 тысяч студэнтаў у сельскую мясцовасць для падтрымкі новага рэжыму. З гэтага часу ўніверсітэт носіць цяперашнюю назву.

У 1979 годзе ва ўніверсітэце былі адкрыты першыя наборы ў магістратуру. У 1987 годзе былі адкрыты праграмы падрыхтоўкі PhD.

У снежні 2002 года тры вядучыя кіраўнікі ўніверсітэта падалі ў адстаўку ў знак нязгоды з узмацненнем ўрадавага ўмяшання ва ўнутраныя справы ўніверсітэта. Чыноўнікі спрабавалі прымусіць універсітэт змяніць сістэму ацэнкі ведаў студэнтаў.

У 2009/2010 навучальным годзе ва ўніверсітэце было 20,701 абітурыент, 7 127 выпускнікоў і 14 669 паслядыпломных студэнтаў, што ў цэлым складала 42 497 чалавек.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Teshome G. Wagaw. The Development of Higher Education and Social Change, an Ethiopian Experience. East Lansing, Michigan. Michigan State University Press. 1990.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]