Універсітэт Джонса Хопкінса

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Універсітэт Джонса Хопкінса
Па-англійску

Johns Hopkins University

Дэвіз

лац.: Veritas vos Liberabit
англ.: The Truth Will Set You Free
руск.: Ісціна зробіць цябе свабодным

Заснаваны ў

1876

Тып

прыватны

Мэтавы фонд

$ 2,22 млрд.[1] (2010)

Прэзідэнт

Рональд Дэніелс

Месца размяшчэння

Балтымар, Мэрыленд, ЗША
Каардынаты: 39°17′52″ пн. ш. 76°35′26″ з. д. / 39.297778° пн. ш. 76.590556° з. д. (G) (O) (Я)39°17′52″ пн. ш. 76°35′26″ з. д. / 39.297778° пн. ш. 76.590556° з. д. (G) (O) (Я)

Бакалаўраў

4997[2]

Выкладчыкаў

3100[3]

Колеры

         
          (спартыўная каманда)

Афіцыйны сайт

www.jhu.edu

Hopkinslogo2.png

Універсітэт Джонса Хопкінса (англ.: Johns Hopkins University) — прыватны даследчы ўніверсітэт, заснаваны Джонсам Хопкінсам у горадзе Балтымар, штат Мэрыленд, ЗША. Філіялы ўніверсітэта размешчаны таксама ў Нанкіне, Кітай, і ў Балонні, Італія[4].

У 2010 годзе ўніверсітэт Джонса Хопкінса заняў 18-е месца ў Акадэмічным рэйтынгу ўніверсітэтаў свету[5] і 13-е месца ў рэйтынгу THE[6], з ім звязана навуковая і даследчая дзейнасць 36 лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, якія працавалі тут у розны час[7], універсітэт Хопкінса адзін з самых цытуемых у свеце[8].

Універсітэт з'яўляецца заснавальнікам міжнародных навуковых Горданаўскіх канферэнцый.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Адкрыццё ўніверсітэта адбылося 22 лютага 1876 года з інаўгурацыі яго першага прэзідэнта, Даніэля Койта Гілмана. Гэта падзея была прымеркавана да 100-гадовага юбілею ўтварэння Злучаных Штатаў і да дня нараджэння першага прэзідэнта ЗША Джорджа Вашынгтона.

Зноскі

  1. 2010 NACUBO Endowment Study (англ.)  (PDF). National Association of College and University Business Officers. Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2012. Праверана 10 верасня 2011.
  2. Hopkins by the Numbers (англ.) . Johns Hopkins University. Архівавана з першакрыніцы 29 сакавіка 2012. Праверана 10 верасня 2011.
  3. At a glance (англ.) . The Johns Hopkins University & The Johns Hopkins Health System. Архівавана з першакрыніцы 29 сакавіка 2012. Праверана 10 верасня 2011.
  4. A Brief History of JHU (англ.) . Johns Hopkins University. Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2012. Праверана 9 сакавіка 2012.
  5. Academic Ranking of World Universities - 2011 (англ.) . ShanghaiRanking Consultancy. Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2012. Праверана 9 сакавіка 2012.
  6. THE WORLD UNIVERSITY RANKINGS 2010-2011 (англ.) . TSL Education Ltd.. Праверана 9 сакавіка 2012.
  7. Nobel Prize Winners (англ.) . Johns Hopkins University. Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2012. Праверана 9 сакавіка 2012.
  8. The Most-Cited Institutions Overall, 1999-2009 (англ.) . Thomson Reuters. Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2012. Праверана 9 сакавіка 2012.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]