Універсітэт Парыж IV Сарбона
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Універсітэт Парыж IV — Сарбона L'Université Paris-IV |
|
![]() |
|
| Арыгінальная назва: |
L'Université Paris-IV |
|---|---|
| Заснаваны: |
1970, былы Парыжскі ўніверсітэт 1253 |
| Тып: |
дзяржаўны ўніверсітэт |
| Прэзідэнт: |
Georges Molinié |
| Студэнты: |
23 324 |
| Размяшчэнне: | |
| www.paris-sorbonne.fr | |
Універсітэт Парыж IV Сарбона — французскі дзяржаўны гуманітарны ўніверсітэт. Часткова ўніверсітэт размешчаны ў гістарычным будынку Сарбоны, але таксама мае філіялы ў 6-й, 7-й і 8-й муніцыпальнай акрузе Парыжа. Універсітэт Парыж IV — Сарбона, як і астатнія 12 Парыжскіх універсітэтаў, заснаваны ў 1970 годзе з прычыны рэформы ўніверсітэтаў пасля майскія падзей 1968 года.
Структура [правіць]
Універсітэт складаецца з 16 факультэтаў, а таксама ўключае Інстытут прыкладных гуманітарных навук, Інстытут даследаванняў сучасных заходніх цывілізацый, Вышэйшую школу журналістыкі і камунікацый і Педагагічны інстытут пры Універсітэце Парыж IV.
Факультэты:
- Факультэт французскай літаратуры
- Факультэт французскай мовы
- Факультэт лацінскай мовы
- Факультэт грэчаскай мовы
- Факультэт філасофіі і сацыялогіі
- Факультэт гісторыі
- Факультэт гісторыі мастацтваў і археалогіі
- Факультэт геаграфіі
- Факультэт англійскай мовы
- Факультэт германскіх моў і цывілізацый
- Факультэт іберыйскай і лаціна-амерыканскай цывілізацый
- Факультэт італьянскай і румынскай моў
- Факультэт славянскіх моў і цывілізацый
- Факультэт арабскіх і яўрэйскіх цывілізацый
- Факультэт музыкі
Гл. таксама [правіць]
Спасылкі [правіць]
- Універсітэт Парыж (фр.) .
- Вышэйшая школа журналістыкі і камунікацый (фр.) .
