Універсітэт Пасау
| Universität Passau | |
| Uni-Passau |
|
| Заснаваны: | |
|---|---|
| Тып: |
дзяржаўны |
| Прэзідэнт: | |
| Студэнты: | |
| Размяшчэнне: | |
| http://www.uni-passau.de (ням.) | |
Універсітэт Пасау (ням.: Universität Passau ) самы малады ўніверсітэт Баварыі і адзіны ўніверсітэт адміністрацыйнай акругі Ніжняя Баварыя. Універсітэт упершыню адкрыты 9 кастрычніка 1978 года.
Больш 10 гадоў універсітэт займае лідыруючыя пазіцыі нямецкіх і еўрапейскіх рэйтынгах у вобласці права, менеджменту і міжнародных адносін[2]. Універсітэт Пасау карыстаецца славай элітарнай навучальнай установы, у якой багатыя нямецкія бацькі адпраўляюць сваіх дзяцей, каб абараніць іх ад спакус вялікага горада[3].
Змест |
Гісторыя [правіць]
Гісторыю ўніверсітэта можна прасачыць да 1622 года, з моманту зліцця каталіцкага інстытута і гімназіі заснаванай у 1612 годзе фюрстам Баварыі Леапольдам V. У 1773 годзе ўніверсітэт быў пераназваў у архібіскупскую акадэмію, назва павінна была падкрэсліць сувязь універсітэта з біскупам. У 1803 годзе акадэмія страціла свой статус і была пераназвана ў ліцэй, які 1923 годзе быў ператвораны ў філасофска-багаслоўскі інстытут. Філасофска-багаслоўскі інстытут спыніў сваё існаванне першага жніўня 1978 года з прыняццем закона пра ўключэнне інстытута ў склад універсітэта Пасау ў якасці філасофскага факультэта.
Структура ўніверсітэта [правіць]
Факультэты [правіць]
- Філасофскі факультэт
- Юрыдычны факультэт
- Эканамічны факультэт
- Факультэт інфарматыкі і матэматыкі
Асноўныя ўстановы [правіць]
- Цэнтр апрацоўкі даных
- Спартыўны цэнтр
- Цэнтр моўнай падрыхтоўкі, тут студэнты могуць выбіраць паміж 14 рознымі мовамі.[4]
- Універсітэцкая бібліятэка
- Цэнтр падрыхтоўкі выкладчыкаў
Студэнцкія арганізацыі [правіць]
- AEGEE Пасау
- лакальны камітэт AIESEC
- The European Law Students' Association
- Студэнцкае аддзяленне інстытута інжынераў электратэхнікі і электронікі
- Універсітэцкая група дзіцячага фонду ААН
- Russia Research Group (RRG)
Міжнародныя сувязі [правіць]
Універсітэт удзельнічае ў праграмах абмену з больш за 170 замежнымі вышэйшымі навучальнымі ўстановамі. Сярод найбольш вядомых: Універсітэт Мечнікава, Сібірскі федэральны ўніверсітэт, Кінгс Каледж, Лейдэнскі ўніверсітэт, Венскі ўніверсітэт, Універсітэт Корвіна, Стакгольмскі ўніверсітэт, Лундскі ўніверсітэт, Універсітэт Лаваля і Дзяржаўны ўніверсітэт кіравання
Спасылкі [правіць]
Зноскі
- ↑ статыстыка ўніверсітэта Пасау (нямецкая).
- ↑ Рэйтынгі і вынікі апытанняў (нямецкі).
- ↑ Rolex uber Bord (Unispiegel) (нямецкая).
- ↑ цэнтр моўнай падрыхтоўкі ўніверсітэта Пасау (нямецкая).