Універсітэт П'ера і Марыі Кюры

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Універсітэт П'ера і Марыі Кюры
Université Pierre-et-Marie-Curie
UPMC
Upmc-logotype.gif
Арыгінальная назва:

Université Pierre-et-Marie-Curie

Заснаваны:

1971, былы Парыжскі ўніверсітэт 1253

Тып:

дзяржаўны ўніверсітэт

Прэзідэнт:

Jean Chambaz

Студэнты:

29 570

Бакалаўрыят:

10 670

Магістратура:

5 630

Дактарантура:

3 250

Размяшчэнне:

Парыж

upmc

Універсітэт П'ера і Марыі Кюры - Парыж 6 (Université Pierre et Marie Curie або UPMC - Paris Universitas або Універсітэт Парыж 6) — французскі ўніверсітэт, асноўны праваспадкаемца факультэта прыродазнаўчых навук Парыжскага ўніверсітэта. Універсітэт П'ера і Марыі Кюры ў цяперашні час з'яўляецца самым вялікім навукова-медыцынскім комплексам ў Францыі. Ён мае 180 лабараторый, большасць з якіх асацыяваны з CNRS. У 2010 годзе ўніверсітэт заняў 39 месца ў акадэмічным рэйтынгу ўніверсітэтаў свету. Размешчаны ў кампусе Жусье, станцыя метро «Жусье».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя ўніверсітэта пачынаецца ў 1901 годзе, калі быў створаны факультэт прыродазнаўчых навук. Сучасны ўніверсітэт заснаваны ў 1971 годзе на базе факультэта прыродазнаўчых навук. У 1974 афіцыйна атрымлівае назву «Універсітэт П'ера і Мары Кюры». У 1990 годзе да ўніверсітэта далучаюць інстытут імя Анры Пуанкарэ, у 2001 годзе - Інстытут астрафізікі Парыжа, у 2005 годзе створаны інстытут па навучанні дактароў навук і політэхнічная школа пры ўніверсітэце.

У 1946 было прынята рашэнне пабудаваць кампус ў Парыжы на месцы Ле-аль-о-вэн (фр. Les halles aux vins). Гэтае месца было абрана ў тым ліку з-за таго, што раней там размяшчалася абацтва Святога Віктора, заснаванае Гільёмам з Шампо. У 1959 годзе праходзіць інаўгурацыя кампуса і ён атрымлівае назву Жусье ў гонар французскага батаніка Антуана Ларана дэ Жусье. Планавалася пабудаваць кампус ў тры этапы для 20 000 студэнтаў, але ў пачатку 1970-х рэальная колькасць студэнтаў перавысіла на 10 000 чалавек першапачатковыя планы і было вырашана не праводзіць трэці этап.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

У склад універсітэта ўваходзяць 7 факультэтаў і 5 інстытутаў.

Факультэты[правіць | правіць зыходнік]

  • Факультэт медыцыны імя П'ера і Мары Кюры
  • Факультэт хіміі
  • Факультэт фізікі
  • Факультэт інжынерыі
  • Факультэт матэматыкі
  • Факультэт біялогіі
  • Факультэт навакольнага асяроддзя, біяразнастайнасці і зямлі

Інстытуты[правіць | правіць зыходнік]

  • Інстытут астрафізікі Парыжа
  • Інстытут імя Анры Пуанкарэ
  • Інстытут па падрыхтоўцы дактароў навук
  • Політэхнічны інстытут пры ўніверсітэце
  • Інстытут статыстыкі універсітэта Парыжа

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]