Фларыдскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Універсітэт Фларыды)
Фларыдскі ўніверсітэт
(UF)
англ.: University of Florida
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: University of Florida
Дэвіз Civium in moribus rei publicae salus
Заснаваны 1853
Тып універсітэт штата
Рэктар Джозеф Гловер
Прэзідэнт Берні Мэчэн
Студэнты 49500
Размяшчэнне Фларыда, ЗША
Сайт ufl.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фларыдскі ўніверсітэт, або Універсітэт Фларыды (англ.: University of Florida) — вышэйшая навучальная ўстанова ў горадзе Гейнсвіл, штат Фларыда, ЗША. Заснаваны ў 1853 годзе.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Датай заснавання ўніверсітэта лічыцца 6 студзеня 1853 года, калі губернатар Фларыды Томас Браўн падпісаў адпаведны законапраект, які забяспечваў дзяржаўную падтрымку вышэйшай адукацыі ў штаце Фларыда. Да 1866 года ўстанова насіла назву семінарыя Усходняй Фларыды, а пасля Грамадзянскай вайны, падчас якой семінарыя не функцыянавала, была перайменавана ва Універсітэт Фларыды. У гэты ж час змянілася і месцазнаходжанне ВНУ — студэнты і выкладчыкі пераехалі ў горад Гейнсвіл. У 1903 годзе ў склад універсітэта увайшоў сельскагаспадарчы каледж і навучальная ўстанова набыла сучасны выгляд.

У 1905 годзе пасля выйшаў закон Бакмена, які дапамог аб'яднаць каледжы штата пад дахам універсітэта. У 1906 годзе ў Гейнсвіле адкрыўся ўніверсітэцкі кампус.

Пачынаючы з 1946 года сярод абітурыентаў значна вырас інтарэс да ўніверсітэта, сярод якіх было шмат ветэранаў Другой сусветнай вайны, якія паступалі ў ВНУ дзякуючы спецыяльнаму закону. З 1958 года ва ўніверсітэце было дазволена навучанне афраамерыканцам.

У 1985 годзе Універсітэт Фларыды стаў членам Асацыяцыі амерыканскіх універсітэтаў.

Вядомыя выкладчыкі і выпускнікі[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]