Універсітэт імя Кім Ір Сена

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Універсітэт імя Кім Ір Сена
김일성종합대학
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва 김일성종합대학
Міжнародная назва Kim Il-sung University
Заснаваны 1 кастрычніка 1946
Рэктар Сон Ча Рып (2005 г.)
Студэнты больш за 10 000 чал.
Размяшчэнне Пхеньян, КНДР
Метро Самхын
Юрыдычны адрас 평양직할시 대성구역 룡남동
Узнагароды
Order of Kim Il Sung
Сайт ryongnamsan.edu.kp
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Універсітэт імя Кім Ір Сена (кар. 김일성종합대학, 金日成綜合大學, Gim Il-seong Jonghap Daehak, Kim Il-sŏng Chonghap Taehak) — найбуйнейшая ўстанова вышэйшай адукацыі Паўночнай Карэі, «вышэйшы храм чучхэйскай адукацыі і магутная база для падрыхтоўкі нацыянальных кадраў краіны».[1]

Універсітэцкі гарадок размешчаны ў Тэсонскім раёне Пхеньяна і займае плошчу 1,56 мільёна квадратных метраў.

З гісторыі[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны 1 кастрычніка 1946 года па асабістым указанні Кім Ір Сена і названы ў яго гонар. На базе факультэтаў, якія вылучыліся з універсітэта, пазней быў створаны шэраг іншых вышэйшых устаноў — Політэхнічны ўніверсітэт імя Кім Чхэка, Пхеньянскі медінстытут, Вансанскі сельскагаспадарчы інстытут.

Ва ўніверсітэце навучаліся многія прадстаўнікі партыйна-дзяржаўнай эліты КНДР, уключаючы кіраўнікоў краіны Кім Чэн Іра і Кім Чэн Ына. Універсітэт двойчы ўзнагароджаны Ордэнам Кім Ір Сена.

Сучасны стан[правіць | правіць зыходнік]

У наш час універсітэт аб’ядноўвае 3 інстытуты (юрыдычны, літаратурны і камп’ютарны), 13 факультэтаў (эканамічны, гістарычны, філасофскі, замежных моў і літаратуры, фізічны, механіка-матэматычны, хімічны, навукі жыцця, навукі навакольнага асяроддзя Зямлі, геалагічны, атамнай энергіі, фізкультуры, перападрыхтоўкі кадраў), больш за 10 НДІ і навуковых цэнтраў.

Таксама ў складзе ўніверсітэта знаходзяцца прыродазнаўчанавуковы музей, бібліятэка, выдавецтва, друкарня, Дом спорту, інтэрнаты і г.д.

Ва ўніверсітэце навучаецца больш за 10000 студэнтаў і працуе больш за 2000 выкладчыкаў, у тым ліку 400 акадэмікаў, членаў-карэспандэнтаў АН, прафесараў і дактароў навук.

У сілу закрытага характару паўночнакарэйскага грамадства міжнародныя сувязі ўніверсітэта развіты слаба, аднак ажыццяўляецца ўзаемадзеянне з некаторымі ўніверсітэтамі Кітая і Расіі.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]