Універсітэт імя Хрысціяна Альбрэхта

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Каардынаты: 54°20′20″ пн. ш. 10°07′21″ у. д. / 54.338889° пн. ш. 10.1225° у. д. (G) (O) (Я)

Універсітэт імя Хрысціяна Альбрэхта
Christian-Albrechts-Universitat zu Kiel
Герб Кільскага ўніверсітэта
Арыгінальная назва:

Christian-Albrechts-Universitat zu Kiel

Дэвіз:

Pax optima rerum ( Мір - гэта найвялікшае дабро )

Заснаваны:

1665

Прэзідэнт:

Gerhard Fouquet

Размяшчэнне:

Германія Кіль

www.uni-kiel.de

Універсітэт імя Хрысціяна Альбрэхта — вядучы класічны ўніверсітэт (і навуковы цэнтр), адзін з найбуйнейшых у Германіі, у ім прадстаўлены амаль усе навуковыя напрамкі, але вядучымі з'яўляюцца прыкладныя навукі аб жыцці, геалогія і акіянаграфія. Размешчаны ў горадзе Кіль, спрыяльна размешчаным у заліве Балтыйскага мора. Мае вялікае міжнароднае значэнне. Падтрымлівае партнёрскія адносіны з многімі універсітэтамі краін ЕС, ЗША, Кітая і былога СССР.

Тут працуе ~ 450 прафесараў і выкладчыкаў, больш чым 1700 іншых вучоных і ўрачоў і амаль 6000 супрацоўнікаў. Толькі ў клініках універсітэта працуе больш за 5000 чалавек. З ~ 23000 студэнтаў, ~ 1300 замежнікі, якія прадстаўляюць 85 нацый ўсіх кантынентаў, навучаюцца на тэалагічным, юрыдычным, сацыяльна-эканамічным, медыцынскім, філасофскім, матэматычным, прыродазнаўчым і іншых факультэтах. У склад універсітэта ўваходзяць 165 навукова-даследчых інстытутаў, семінараў, клінік і іншых устаноў, якія размяшчаюцца ў 250 будынках. 3 даследчыя станцыі ўніверсітэта займаюць звыш 500 гектараў карыснай сельскагаспадарчай плошчы, функцыянуюць 66 спецыялізаваных курсаў - ад археалагічных да зубалячэбных. Штогод 2000 выпускнікоў-спецыялістаў, больш за 300 кандыдатаў і дактароў навук.

Факультэты[правіць | правіць зыходнік]

  • Факультэт тэалогіі
  • Факультэт права
  • Факультэт бізнесу, эканомікі і сацыяльных навук
  • Факультэт медыцыны
  • Факультэт мастацтва і гуманітарных навук
  • Факультэт матэматыкі і прыродазнаўчых навук
  • Факультэт агракультуры і дыеталогіі
  • Інжынерны

Вядомыя выпускнікі[правіць | правіць зыходнік]