Уолес Стывенс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уолес Стывенс
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 2 кастрычніка 1879(1879-10-02)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 2 жніўня 1955(1955-08-02)[1][2][…] (75 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, журналіст, пісьменнік, драматург, паэт-адвакат, адвакат
Гады творчасці з 1914
Мова твораў англійская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Прэміі
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уолес Стывенс (англ.: Wallace Stevens; 3 кастрычніка 1879, Рэдынг, Пенсільванія — 2 жніўня 1955) — амерыканскі паэт нямецка-нідэрландскага паходжання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1897—1900 гг. вучыўся ў Гарвардскім універсітэце, але дыплому не атрымаў, у 1903 годзе скончыў Нью-Ёркскую вышэйшую школу права. Працаваў журналістам у New York Herald Times, потым займаўся адвакацкай практыкай. У канцы 1890-х гг. пачаў працаваць у страхавой кампаніі. У 1909 годзе ажаніўся з Элсі Віёлай Кейчэл (1886—1963). У 1916 годзе пераехаў у Хартфард, штат Канектыкут.

Вядомасць да Стывенса прыйшла ў сярэдзіне 1910-х гадоў, калі вялікую падборку яго вершаў апублікаваў чыкагскі часопіс Poetry. На той час паэту было 35 гадоў, а яго першы паэтычны зборнік «Фісгармонія» (Harmonium) выйшаў у 1923 годзе. Цягам наступных трыццаці гадоў Стывенс выдаў зборнікі «Ідэі парадку» (Ideas of Order, 1936), «Мужчына з блакітнай гітарай» (The Man with the Blue Guitar, 1937), «Часткі свету» (Parts of a World, 1942), «Нататкі адносна найвышэйшай формы вымыслу» (Notes toward a Supreme Fiction, 1942), «Набліжэнне да лета» (Transport to Summer, 1947), «Збор вершаў» (Collected Poems, 1954), зборнік эсэ «Неабходны анёл» (The Necessary Angel, 1951), куды ўвайшлі крытычныя артыкулы Стывенса. У 1957 годзе выйшаў зборнік «Пасмяротнае» (Opus Posthumous), а ў 1972 — зборнік «Пальма на ўскрайку свядомасці» (The Palm at the End of the Mind). Лісты Стывенса былі падрыхтаваныя і выдадзеныя ў 1966 годзе яго дачкой Холі.

Двойчы лаўрэат Нацыянальнай кніжнай прэміі і Пулітцэраўскай прэміі (1955).

Зноскі

  1. а б Wallace Stevens // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Wallace Stevens // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в http://bollingen.yale.edu/poet/wallace-stevens Праверана 4 верасня 2016.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]