Уолтэр Кронкайт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Уолтэр Кронкайт
Walter Cronkite
Cronkitenasa.PNG
Дата нараджэння: 4 лістапада 1916({{padleft:1916|4|0}}-{{padleft:11|2|0}}-{{padleft:4|2|0}})
Месца нараджэння: Q745120?
Дата смерці: 17 ліпеня 2009({{padleft:2009|4|0}}-{{padleft:7|2|0}}-{{padleft:17|2|0}}) (92 гады)
Месца смерці: Нью-Ёрк
Лагатып ВікіСховішча Уолтэр Кронкайт на Вікісховішчы

Уолтэр Кронкайт (англ.: Walter Cronkite; 4 лістапада 1916 - 17 ліпеня 2009[1]) — амерыканскі журналіст, вядучы на тэлеканале CBS. Кронкайт прыйшоў на CBS у 1950, вядучым навінавых выпускаў стаў у 1962. Неўзабаве атрымаў папулярнасць як "чалавек, якому давяраюць усе".

Яшчэ большую папулярнасць Кронкайту прынёс яго дакументальны фільм пра вайну ў В'етнаме, які ён зняў у 1968. У гэтым фільме журналіст заявіў пра неабходнасць вывесці амерыканскія войскі з краіны, бо ЗША гэтую вайну выйграць не змогуць.

Яму давялося асвятляць такія падзеі, як забойства прэзідэнта Джона Кенэдзі і змагара за расавую роўнасць Марціна Лютэра Кінга, Уотэргейцкі скандал, высадка касманаўтаў на Месяц, захоп закладнікаў у амерыканскім пасольстве ў Іране і шмат іншых.

Кронкайт спыніў весці навінавыя выпускі ў 1981, хоць да астатняга дня знаходзіўся ў штаце тэлекампаніі, зрэдку з’яўляючыся на экране. У 2006 ён заклікаў прэзідэнта Буша вывесці войскі з Іраку.

У.Кронкайт быў ганараваны шэрагам прэстыжных журналісцкіх прэмій. Яго прафесійныя метады выкладаліся студэнтам-журналістам у шматлікіх краінах свету, у прыватнасці ў СССР.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Примечания[правіць | правіць зыходнік]

  1. Скончался самый известный журналист Америки (руск.)