Уолтэр Персі Крайслер
| Уо́лтэр Пе́рсі Кра́йслер Walter Percy Chrysler |
|
![]() |
|
| заснавальнік карпарацыі Chrysler | |
| Дата нараджэння: | 2 красавіка 1875 |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: | 18 жніўня 1940 (65 гадоў) |
Уолтэр Персі Крайслер (2 красавіка 1875, Вэймега, (штат Канзас) - 18 жніўня 1940) — амерыканскі аўтамабілебудаўнік, прамысловец, заснавальнік карпарацыі Крайслер.
Біграфія[правіць]
Уолтэр Персі Крайслер нарадзіўся 2 красавіка 1875 года ў мястэчку Вэймега у штаце Канзас.
Любоў да тэхнікі прывяла хлапчука ў чыгуначных майстэрняў. Ён марыў стаць машыністам, але пачынаць прыйшлося з прыбіральшчыка, затым вучня слесара. У 22 гады, атрымаўшы сертыфікат кваліфікаванага механіка, Крайслер змяніў некалькі чыгуначных кампаній, хутка прасоўваючыся па кар'ернай лесвіцы. Неўзабаве ён ужо займаў пасаду генеральнага кіраўніка трэста American Locomotive Co.
Кар'ера[правіць]
Працаваў механікам на чыгунцы, цікавіўся веласіпедамі і першымі матацыкламі, рамантаваў іх.
У 1912 годзе Крайслер перайшоў у кампанію Б'юік, а ўжо ў 1916 ўзначаліў яе, займаючы пасаду Прэзідэнта.
Яшчэ праз тры гады Крайслер стаў віцэ-прэзідэнтам канцэрна General Motors, куды ўваходзіла фірма Buick.
У 1920-1924 гадах Крайслер заняўся рэарганізацыяй кампаній Willys-Overland і Maxwell Chalmers.
Усе гэтыя гады Крайслер марыў аб стварэнні ўласнага аўтамабіля, у якім ён мог ўвасобіць ўвесь свой багаты досвед і ідэі аб тэхнічнай дасканаласці аўтамабіля і камфорце. Знаёмства з трыма інжынерамі - Фрэдам Зэдэрам, Оўанам Скелтанам і Карлам Брэерам дапамагло ў рэалізацыі гэтых планаў. На плошчах, што вызвалілася з-за банкруцтва Chalmers, і быў сабраны першы аўтамабіль. Ім стаў Chrysler 70. Гэты аўтамабіль меў шалёны поспех у ЗША. У першы жа год іх было прададзена больш за 32,000 штук.
Шаблон:Чалавек года (па версіі часопіса Тайм) 1927-1950
