Уолтэр Хаўзер Братэйн

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Уолтэр Хаўзер Братэйн
англ.: Walter Houser Brattain
Brattain.jpg
Дата нараджэння:

10 лютага 1902({{padleft:1902|4|0}}-{{padleft:2|2|0}}-{{padleft:10|2|0}})

Месца нараджэння:

Амой, Кітай

Дата смерці:

13 кастрычніка 1987({{padleft:1987|4|0}}-{{padleft:10|2|0}}-{{padleft:13|2|0}}) (85 гады)

Месца смерці:

Сіэтл, Злучаныя Штаты Амерыкі

Краіна:

ЗША

Навуковая сфера:

фізіка

Месца працы:

Whitman College
Bell Labs

Альма-матэр:

Whitman College
University of Oregon
University of Minnesota

Навуковы кіраўнік:

John Torrence Tate, Sr.

Вядомы як:

вынайшаў транзістар

Узнагароды і прэміі


Nobel prize medal.svg Нобелеўская прэмія па фізіцы (1956)

Уолтэр Хаўзер Братэйн на ВікіСховішчы

Уолтэр Хаўзер Братэйн (англ.: Walter Houser Brattain; 10 лютага 1902, Амой, Кітай - 13 кастрычніка 1987, Сіэтл) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1956) «за даследаванні паўправаднікоў і адкрыццё транзістарнага эфекту» (сумесна з Уільямам Брэдфардам Шоклі і Джонам Бардзінам).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Уолтэр Братэйн нарадзіўся ў сям'і Роса Р. Братэйна і Отыль Хаўзер ў горадзе Амой ў Кітаі. Вырас у штаце Вашынгтон, ЗША. Ступень бакалаўра атрымаў у 1924 г. у Уітменскім каледжы, ступень магістра ў 1926 г. у Арэгонскім універсітэце. Пасля абароны дысертацыі ў 1929 г. ва ўніверсітэце Мінесоты паступае на працу ў лабараторыю Бэла. У 1935 г. Братэйн ажаніўся на Керэн Гілмар. У іх нарадзіўся сын Уільям Гілмар Братэйн. У 1958 г. паўторна ажаніўся на Эме Мілер. Памёр у Сіэтле у 1987 г.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Братэйн займаўся пераважна ўласцівасцямі паверхняў цвёрдых тэл. Пасля першых сваіх даследаванняў вальфраму, ён заняўся павярхоўнымі эфектамі ў паўправадніках, такіх як крэмній і германій і ўнёс істотны ўклад у іх разуменне. Сумесна з Джонам Бардзіным распрацаваў транзістар на кропкавым pn пераходзе. У 1956 г. удастоены, сумесна з Бардзіным і Уільямам Шоклі, Нобелеўскай прэміі па фізіцы «за даследаванні паўправаднікоў і адкрыццё транзістарнага эфекту».

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]