Уолтэр Хоўарс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уолтэр Нормен Хоўарс
англ.: Sir Walter Norman Haworth
Дата нараджэння 19 сакавіка 1883(1883-03-19)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 сакавіка 1950(1950-03-19)[1][2][…] (67 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці хімік
Навуковая сфера хімія
Месца працы
Навуковая ступень доктар навук
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Уільям Генры Перкін[d] і Ота Валах
Член у
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уолтэр Хоўарс (19 сакавіка 1883, Чорлу — 19 сакавіка 1950, Бірмінгем) — англійскі хімік-арганік і біяхімік, член Лонданскага каралеўскага таварыства (1928).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Гётынгенскі ўніверсітэт (доктар філасофіі, 1910), у 1911 годзе доктар навук Манчэстэрскага ўніверсітэта. З 1912 г. прафесар універсітэта Сент-Андрус, з 1920 года — Армстранг-каледжа ў Ньюкасле, у 1925—1948 гадах — Бірмінгемскага ўніверсітэта.

Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы па хіміі вугляводаў. Вызначыў будову і вывучыў уласцівасці многіх цукроў (мальтозы, лактозы, крухмалу, цэлюлозы і інш.) Удасканаліў наменклатуру цукроў. Адным з першых (1933) ажыццявіў сінтэз аскарбінавай кіслаты (вітамін С). Аўтар тэрміна канфармацыя. У гады Другой сусветнай вайны ўдзельнічаў у распрацоўках, звязаных з прымяненнем атамнай энергіі.

Нобелеўская прэмія[правіць | правіць зыходнік]

Падчас працы ў Бірмінгемскім універсітэце атрымаў Нобелеўскую прэмію па хіміі (1937, сумесна з П. Карэрам).

Зноскі