Уол-стрыт
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Уол-стрыт (англ.: Wall Street) — назва невялікай вузкай вуліцы ў ніжняй частцы Манхэтэна ў горадзе Нью-Ёрк, вядучай ад Брадвея да ўзбярэжжа ракі Іст-Рывер. Лічыцца гістарычным цэнтрам Фінансавага раёна гораду. Галоўная выбітнасць вуліцы — Нью-Ёркская фондавая біржа. У пераносным сэнсе так завуць як саму біржу, так і ўвесь фондавы рынак ЗША у цэлым.
Большасць буйных нью-ёркскіх фінансавых інстытутаў больш не маюць сваіх галаўных офісаў на Уол-стрыт, пераехаўшы ў іншыя раёны ніжняга і сярэдняга Манхэтэна, у штаты Канектыкут ці Нью-Джэрсі. Адным з апошніх фінансавых мастадонтаў, якія мелі офіс на гэтай вуліцы, кампанія JPMorgan Chase, прадаў свой будынак на Уол-стрыт, 60 нямецкаму банку Deutsche Bank у лістападзе 2001 году.
Гл. таксама[правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Уол-стрыт
| Гэта пачатак артыкула. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
