Упадзіна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Упа́дзіна — замкнёная або амаль замкнёная форма рэльефу зямной паверхні, адмоўная адносна навакольнай мясцовасці (сушы, дна мора, акіяна). Вузкія і доўгія ўпадзіны на дне акіянаў называюць акіянічнымі жалабамі.

Упадзіны могуць быць бяссцёкавымі і маючымі сцёк.

Самая глыбокая ўпадзіна на сушы — упадзіна Гхор (Мёртвае мора) — на 405 метраў ніжэй узроўню мора. Самая глыбокая акіянічная ўпадзіна — Марыянскі жолаб у Ціхім акіяне — на 10 994±40[1] метраў ніжэй ўзроўню мора.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 243. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).
  • Галай И. П. География: термины и понятия: словарь для учащихся и абитуриентов / И. П. Галай, Е. И. Галай — Мінск: Белкартография, 2011. — С. 34. — 223 с. — 1000 экз. — ISBN 978-985-508-082-5.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]