Упсальская астранамічная абсерваторыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Упсальская астранамічная абсерваторыя — астранамічная абсерваторыя, заснаваная ў 1741 годзе ў горадзе Упсала, Упсала (лен), Швецыя. Належыць Упсальскаму ўніверсітэту. З'яўляецца найстарэйшай астранамічнай абсерваторыяй у Швецыі.

Кіраўнікі абсерваторыі[правіць | правіць зыходнік]

  • 1741 - 1744 - Андэрс Цэльсій - заснавальнік абсерваторыі
  • 1843 - 1874 - Андрэс Ёнас Ангстрэм
  • 1959 г. - 19?? -Эрык Бертыль Хольмберг

Гісторыя абсерваторыі[правіць | правіць зыходнік]

Абсерваторыя была заснавана ў 1741 годзе пры Упсальскім універсітэце. У 18 стагоддзі ў абсерваторыі працаваў Андэрс Цэльсій і ён пабудаваў першы астранамічны павільён ў 1741 годзе. Цэльсій змог угаварыць універсітэцкую кансісторыю купіць вялікі каменны сярэднявечны дом у Цэнтральнай Упсале. На даху гэтага будынка была зроблена астранамічная абсерваторыя. Цэльсій жыў і працаваў у гэтым будынку. Абсерваторыя выкарыстоўвалася да пабудовы новай абсерваторыі ў 1853 годзе. У 2000 годзе абсерваторыя была аб'яднаная з Інстытутам касмічнай фізікі для фарміравання Кафедры астраноміі і фізікі космасу і пераехала ў Ангстрэм лабараторыі. З 1948 па 2004 філіялам Упсальскай абсерваторыі з'яўлялася Абсерваторыя Квістаберг.

Інструменты абсерваторыі[правіць | правіць зыходнік]

  • 9-цалевы рэфрактар ​​(D = 24.4 cm, f = 4.33 m) - першы буйны астранамічны інструмент абсерваторыі (1860)
  • Двайны рэфрактар: візуальная труба (D = 36 cm) і фатаграфічная (D = 33 cm), абедзве мелі фокус (f/15) (1892 год) - «Старая абсерваторыя»
  • Трайны астрограф Цэйс (D = 15 cm, D = 15 cm і D = 16 cm; F = 1.5м) (1914)
  • 40.6-см Касегрэна + ПЗС-камера
  • Мерыдыянны інструмент Рэпсольда (1881 год)