Ураган Айрын, 2011

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Айрын
Катэгорыя 3 Ураган (SSHS)

Ураган «Айрын» (ці «Ірына») 22 жніўня 2011 года
Сфармаваўся 15 жніўня 2011
Распаўся 29 жніўня 2011
Максімальны
вецер
120 mph (195 км/г) (1 хвіліна ўвесь час)
Ніжні ціск ≤ 950 мбар (гПа; 712.56 мм Hg)
Загінулых 27 (не канчатковыя даныя)
Шкода $10 млрд (2011 USD)
Вобласці
распаўсюджвання
Малыя Антыльскія астравы, Пуэрта-Рыка, Дамініканская Рэспубліка, Гаіці, Куба, Цёркс і Кайкас, Багамы, Фларыда, Паўднёвая Караліна, Паўночная Караліна, Вірджынія, Мэрыленд, Дэлавэр, Пенсільванія, Нью-Джэрсі, Нью-Ёрк, Канектыкут, Род-Айленд, Квебек, Атлантычная Канада
Уваходзіць у
Сезон атлантычных ураганаў 2011 года

Ураган «Айрын» (або «Ірына») (англ.: Hurricane Irene) — тайфун, трапічны цыклон, які прайшоў у канцы жніўня 2011 года. Ураган «Айрын» з'яўляецца актыўным Атлантычным ураганам, які прычыніў значную шкоду шматлікім краінам Карыбскага басейна, і ў наш час пагражае ўсходняму ўзбярэжжу ЗША і атлантычнаму ўзбярэжжу Канады. Узнік на ўсход ад Малых Антыльскіх астравоў. Мае папераменна ад першай да трэцяй катэгорыі небяспекі з парывамі ветра да 190 км/гад.

Від з космасу
Зона ахопу ўрагану
Шлях урагану

Эвакуацыю абвясцілі ў некаторых частках штатаў Дэлавэр, Мэрыленд, Нью-Джэрсі і Паўночная Караліна.

Надзвычайнае становішча абвясцілі ў 6 штатах: Паўночная Караліна, Мэрыленд, Вірджынія, Дэлавэр, Нью-Джэрсі і Нью-Ёрк.

27 жніўня ў ЗША было абвешчана пакінуць дамы каля мільёну чалавек у штаце Нью-Джэрсі, 315 тысячам - у Мэрылендзе, 200 тысячам - у Вірджыніі, 100 тысячам - у Дэлавэры, 270 тысячам - у Нью-Ёрку

Наступствы ўрагану:[правіць | правіць зыходнік]

  • У Карыбскім басейне магутныя вятры і ліўні прывялі да паводак і праблем з пастаўкай электрычнасці.
  • Ураган Ірына ў 20-х чыслах жніўня пабіў сталіцу Багамскіх аставоў - Насау, дзе вятры паздзіралі дахі з будынкаў і павалілі дрэвы.
  • У Пуэрта-Рыка амаль палова насельніцтва засталася без электрычнасці. Больш за 100 тысяч пацярпелі з-за перабояў з водазабеспячэннем. Загінула 62-гадовая жанчына.
  • У ЗША 273 тысячы чалавек засталіся без электрычнасці, 2 пірса атрымалі пашкоджанні, 3 чалавека загінулі ў Паўночнай Караліне па прычыне выхаду на сушу ўрагану «Айрын». 1 дзіця загінула ў Вірджыніі[1][2].
  • У штаце Мэрыленд у нядзелю з-за ўрагану адключыўся адзін з энергаблокаў АЭС «Калверт Кліфс». Прычынай стала пашкоджанне трансфарматара кавалкам алюмінія, сарваным ураганным ветрам з аднаго з будынкаў. Аднак адміністрацыя АЭС запэўніла, што ўзровень пагрозы, звязанай з гэтым пашкоджаннем, мінімальны.
  • У Нью-Ёрку затоплены станцыі метро пад Ніжнім Манхэтэнам, значнае скопішча вады адзначаецца і ў Брукліне. Нядаўна стала вядома, што паводка пачалася і ў г.Дарбі, штат Філадэльфія, дзе ў некаторых раёнах вада дасягнула ўзроўня шыльд і дарожных знакаў.
Ахвяры па месцазнаходжаннях
Мясцовасць Смерці Зніклыя
Пуэрта-Рыка 1 0
Дамініканская Рэспубліка 3 7
Гаіці 2 0
ЗША 45 0
Канада 1[3] 0
Усяго 54 [4] 8

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Hurricane Irene batters NC, 3 confirmed dead‎ , NBC News (27 жніўня 2011 года).
  2. Falling tree kills child; storm’s death toll now 4.
  3. Irene blamed for 40 deaths in US, Canada (2011-08-30). Праверана 30 жніўня 2011.
  4. Hurricane Irene blamed for at least 44 US deaths. ABC (2011-08-30). Праверана 30 жніўня 2011.

Ссылки[правіць | правіць зыходнік]