Ураган Сэндзі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ураган Сэндзі
Катэгорыя 2 Ураган (SSHS)

Ураган Сэндзі 29 кастрычніка 2012 года
Сфармаваўся 22 кастрычніка 2012
Распаўся
Максімальны
вецер
110 mph (175 км/г) (1 хвіліна ўвесь час)
Ніжні ціск ≤ 951 мбар (гПа; 713.31 мм Hg)
Загінулых Каля 77
Шкода невядома
Вобласці
распаўсюджвання
Ямайка, Гаіці, Куба, Багамскія астравы, Фларыда
Уваходзіць у
Сезон атлантычных ураганаў 2012 года

Ураган Сэндзі (англ.: Sandy) — магутны трапічны цыклон, які ўтварыўся ў канцы сезона 2012 года і закрануў Ямайку, Кубу, Багамскія астравы, Гаіці і ўзбярэжжа Фларыды. У наш час бушуе на ўсходнім узбярэжжы ЗША і Канады. У 2012 годзе гэта 18-ы трапічны цыклон, які атрымаў уласнае імя, і дзясяты такі цыклон у Атлантыцы. Ён узнік 22 кастрычніка і за 6 гадзін ператварыўся ў трапічны шторм. Затым ён стаў павольна прасоўвацца на поўнач да Вялікіх Антыльскіх астравоў, працягваючы набіраць сілу.

Гісторыя развіцця падзей[правіць | правіць зыходнік]

24 кастрычніка ён дасягнуў магутнасці ўрагану, незадоўга да гэтага абрынуўшыся на Ямайку. На наступны дзень Сэндзі дасягнуў Кубы, яго сіла ўзрасла да 2. Да вечара 25 кастрычніка яна зноў звалілася да 1, і раніцай 26 кастрычніка ўраган уступіў на тэрыторыю Багамскіх астравоў. Агулам ахвярамі ўрагану сталі сама меней 69 чалавек у Карыбскім рэгіёне і на Багамах. Затым ураган саслабеў да трапічнага шторму, але раніцай 27 кастрычніка зноў набраў сілу па шкале ўраганаў Сафіра — Сімпсана, да 1 ступені, якую захоўвае да цяперашняга часу.

29 кастрычніка прэзідэнт ЗША Барак Абама ў прамым эфіры заклікаў амерыканцаў сур'ёзна падрыхтавацца да пагрозы, якую можа несці ўраган Сэндзі.[1]

30 кастрычніка — набліжаючыся да тэрыторыі ЗША ўраган дасягнуў максімальнай магутнасці і ператварыўся ў супершторм, парывы спадарожных вятроў дасягалі 150 км/г.[2][3]

Па прагнозах метэаролагаў, 30 кастрычніка ўраган злучыцца з халодным штармавым ветрам з захаду краіны і істотна ўзмоцніцца. Ураган таксама супадзе па часе з поўняй, падчас якой адбудзецца прыліў.[4] Аднак дасягнуўшы ўзбярэжжа, ураган некалькі страціць у магутнасці. З 30 кастрычніка ён будзе класіфікавацца як трапічны шторм, хоць усё роўна застанецца небяспечным.[5]

Зламаны кран у Манхэтэне
Іст-Рывер, 11:00 29 кастрычніка
Зламаныя дрэвы на 101 Street, Верхні Вест-Сайд)
Зачыненая падчас урагану станцыя метро «Таймс-Сквер»

Папярэднія наступствы ўрагану[правіць | правіць зыходнік]

  • На Багамах зачыніліся школы, офісы, аэрапорты і масты [6]
  • 28-29 кастрычніка
    • З вечара 28 кастрычніка ў Нью-Ёрку спыняюць працу метро, аўтобусы і цягнікі [7]
    • Часткова прыпынена праца фондавай біржы ў Нью-Ёрку [8]
    • Нью-Ёркская таварная біржа (NYMEX) будзе праводзіць гандаль у электронным рэжыме [8]
    • Зачынена на суткі Штаб-кватэра ААН [8]
    • Адмена авіярэйсаў з Нью-Ёрка, Вашынгтона і Філадэльфіі [9]
  • Надзвычайнае становішча абвешчана ў Мэрылендзе, Нью-Ёрку, Пенсільваніі, Вірджыніі, федэральнай акрузе Калумбія і прыбярэжных раёнах Паўночнай Караліны
  • У штаце Дэлавэр абвешчана абавязковая эвакуацыя 50 тысяч жыхароў прыбярэжных раёнаў
  • 29 кастрычніка 2012 года ва ўзбярэжжа Паўднёвай Караліны ад урагану «Сэндзі» затануў легендарны парусны карабель Bounty. 14 з 16 членаў экіпажа атрымалася выратавацца за 5 гадзін да гібелі судна,[10] адзін член экіпажа знойдзены ў стане непрытомнасці і дастаўлены ў бальніцу. Пошукі капітана судна працягваюцца.
  • 29 кастрычніка каля дзевяці гадзін вечара ў Таронта (Канада), абломкам знака была забіта жанчына[11].
  • 30 кастрычніка, Нью-Ёрк
    • Затоплена 7 тунэляў метро, востраў Манхэтэн цалкам адрэзаны ад мацерыка
    • Згарэла 50 будынкаў у раёне Квінс [12]
    • На падстанцыі кампаніі Consolidated Edison адбыўся выбух, каля 250-ці тысяч чалавек засталіся без святла [13]
    • На АЭС «Найн-Майл-Пойнт» адбылося прыпыненне рэактара [14]
    • Эвакуіравана клініка Нью-Ёркскага Ўніверсітэта [15]
    • Ураган вынес на набярэжную Статэн-Айленда 50-мятровы танкер [16]
Ахвяры паводле месцазнаходжання[20][21][22]
Мясцовасць Смерці Згінулі
Сцяг Кубы Куба 11 0
Flag of Haiti.svg Гаіці 44 12
Flag of the United States.svg ЗША 18 0
Flag of Canada.svg Канада 1 0
Сцяг Дамініканскай Рэспублікі Дамініканская Рэспубліка 0 0
Сцяг Ямайкі Ямайка 1 0
Сцяг Багам Багамы 1 0
Flag of Puerto Rico.svg Пуэрта-Рыка 1 0
Усяго 77 12

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Абама заклікаў амерыканцаў не пярэчыць эвакуацыі ў сувязі з ураганам
  2. Ураган «Сэндзі» дасягне ўзбярэжжа ЗША праз некалькіх гадзін
  3. «Сэндзі»: Нью-Ёрк абвешчаны зонай стыхійнага бедства (укр.) 
  4. BBCУраган «Сенді» наближається до східного узбережжя США (укр.) 
  5. У ЗША пошта не можа прыняць карэспандэнцыю з-за ўрагану
  6. Ураган «Сэндзі» набліжаецца да ўсходняга ўзбярэжжа ЗША
  7. Ураган «Сэндзі» пагражае сарваць выбары ў ЗША
  8. 8,0 8,1 8,2 Ураган «Сэндзі» перапыніў працу ААН і нью-ёркскай падземкі
  9. Сем з паловай тысяч рэйсаў адменены ў ЗША з-за ўрагану «Сэндзі»
  10. CBC Canada: 29. October 2012 - HMS Bounty replica sunk offshore Eastern US coast in hurricane "Sandy" (англ.) 
  11. CP24.COM (англ.) 
  12. У адным з падтопленых ураганам «Сэндзі» раёнаў Нью-Ёрка згарэла 50 дамоў
  13. На электрападстанцыі ў Нью-Ёрку адбыўся выбух
  14. На АЭС у штаце Нью-Ёрк з-за праблем з падачай электраэнергіі адбылося прыпыненне рэактара
  15. Колькасць ахвяр урагану «Сэндзі» ў ЗША ўзрасло да 16 чалавек
  16. Ураган «Сэндзі» вынес на набярэжную Стэтэн-Айленда 50-мятровы танкер
  17. Штаты Нью-Ёрк і Нью-Джэрсі з-за "Сэндзі" абвешчаны зонамі бедства
  18. Адзін з рэактараў АЭС у Нью-Джэрсі спыніў працу з-за ўрагану
  19. «Сэндзі» пакінуў без святла амаль 70 тысяч дамоў у Канадзе
  20. Амаль 60 чалавек сталі ахвярамі ўрагану «Сэндзі»
  21. Ураган «Сэндзі» панёс ужо жыцці 58 чалавек
  22. Колькасць ахвяр урагану «Сэндзі» ў Паўночнай Амерыцы вырасла да 19

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.