Урал-375Д

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Урал-375Д
URAL 375D (2).JPG
Выпуск 19641991
Вытворца УралАЗ
Месца вытворчасці Міас Сцяг СССР
Колавая формула 6х6
Фотагалерэя на Wikimedia Commons Фотагалерэя на Wikimedia Commons

Урал-375Д — паўнапрывадны грузавы аўтамабіль падвышанай праходнасці, які вырабляўся на Уральскім аўтамабільным заводзе ў Міасе з 1964 па 1982 год.

У 1982 годзе пачала выпускацца мадэрнізаваная мадэль Урал-375ДМ, якая стаяла на канвееры да самага зняцця 375-га сямейства — да 1991 года. Да гэтага часу былі пройдзены ўсе тры этапы асваення ў вытворчасці Урал-4320 (выпускаўся з 1977 года) і канструкцыі гэтых двух машын былі ўніфікаваныя і выпускаліся паралельна.

Затым, у 1991 годзе Урал-4320 канчаткова змяніў Урал-375Д на канвееры.

Канструкцыя[правіць | правіць зыходнік]

Галоўнымі адрозненнямі ад Урал-375 з'яўляліся суцэльнаметалічная кабіна, запазычаная ад Урал-377, які тады рыхтаваўся да вытворчасці, і больш прадукцыйны ацяпліцель кабіны. Акрамя таго, у адрозненне ад Урал-375, які меў адключаемы пярэдні мост, Урал-375Д атрымаў сталы прывад.

А вось рухавік застаўся ранейшы — пражэрлівы бензінавы V-вобразны 8-цыліндравы карбюратарны ЗІЛ-375 (за што зваўся «абжора», з-за таго што спажываў велізарную колькасць бензіна).

Прымяненне[правіць | правіць зыходнік]

Урал-375Д змяніў ЗіЛ-157 у якасці асноўнага грузавіка Савецкага Войска пры канцы 1970-х.

Грузавік выкарыстоўваўся для транспартавання войскаў, грузаў, а таксама ў якасці шасі для ўдарнага ўзбраення. На базе аўтамабіляў Урал-375Д было створана мноства спецыяльных машын для патрэб Савецкай арміі і армій краін Варшаўскага дагавора, у тым ліку: пускавая ўстаноўка БМ-21 РСЗА 9К51 Град, аўтацыстэрны АЦ-5-375, АЦ-5, 4 ​​- 375 і АЦГ-5-375, аўтамаслапалівазапраўшчыкі АТМЗ-5-375, перасовачныя мабільныя штабы са спальнымі прычэпамі, спецыяльныя аўтамабільныя краны 8Т200 і г.д.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]