Урачы без межаў
Урачы без межаў (фр.: Médecins sans frontières) — няўрадавая міжнародная арганізацыя па аказанні медыцынскай дапамогі людзям, якія пацярпелі ў выніку ўзброеных канфліктаў і стыхійных бедстваў.
Арганізацыя была створана ў 1971 годзе ў Парыжы з мэтай аказання дапамогі ахвярам ўзброенага канфлікту ў Нігерыі ў 1967—1970 гадах.
«Урачы без межаў» маюць 20 прадстаўніцтваў у розных рэгіёнах. Сакратарыят арганізацыі размешчаны ў Бруселі.
Арганізацыя штогод пасылае больш за 3 тыс. добраахвотнікаў у больш чым 80 краін свету, уключаючы зоны ўзброеных канфліктаў. Валанцёры арганізацыі працуюць у шматлікіх гарачых кропках. Акрамя таго, «Урачы без межаў» вядуць прафілактычную і асветніцкую работу па барацьбе з наркаманіяй і СНІД.
Узнагароды [правіць]
- Нобелеўская прэмія міру (1999)
| Нобелеўская прэмія міру | |
|---|---|
| 1976—2000 |
Бэці Уільямс / Мэйрыд Карыган (1976) • Міжнародная Амністыя (1977) • Анвар Садат / Менахем Бегін (1978) • Маці Тэрэза (1979) • Адольфа Перэс Эсківель (1980) • УВКААНСБ (1981) • Альва Мюрдаль / Альфонса Гарсія Роблес (1982) • Лех Валенса (1983) • Дэсмонд Туту (1984) • УСПЯВ (1985) • Элі Візель (1986) • Оскар Арыяс Санчэс (1987) • МС ААН (1988) • Далай-лама (1989) • Міхаіл Сяргеевіч Гарбачоў (1990) • Аун Сан Су Чжы (1991) • Рыгаберта Менчу (1992) • Нельсан Мандэла / Фрэдэрык Вілем дэ Клерк (1993) • Ясір Арафат / Шымон Перэс / Іцхак Рабін (1994) • Пагуошскія канферэнцыі / Джозеф Ротблат (1995) • Карлуш Белу / Жазэ Рамуш-Орта (1996) • МРСПМ / Джодзі Уільямс (1997) • Джон Х'юм / Дэвід Трымбл (1998) • Урачы без межаў (1999) • Кім Дэ Джун (2000) |
|
Поўны пералік • (1901—1925) • (1926—1950) • (1951—1975) • (1976—2000) • (2001—2025) |
|