Урбан II, Папа Рымскі
| Урбан II лац.: Urbanus PP. II |
||
![]() |
||
|
||
|---|---|---|
| 12 сакавіка 1088 — 29 ліпеня 1099 | ||
| Царква: | Рымска-каталіцкая царква | |
| Папярэднік: | Віктар III | |
| Пераемнік: | Пасхалій II | |
| Імя пры нараджэнні: | Эд (Ода) дэ Шацільён дэ Лажэры іт. Odon de Lagery |
|
| Нараджэнне: | 1042 Лажэры, Шампань, Францыя |
|
| Смерць: | 29 ліпеня 1099 Рым, Італія |
|
Урбан II (лац.: Urbanus PP. II, каля 1042 — 29 ліпеня 1099) — 159-ы Папа Рымскі з 12 сакавіка 1088 года па 29 ліпеня 1099 года.
У свету — француз Эд (Ода) дэ Шацільён дэ Лажеры (іт. Odon (Otho, Otto) de Lagery). Нарадзіўся ў графстве Шампань недалёка ад Парыжа. Вучыўся ў Рэймсе ў святога Бруна. Быў прыёрам абацтва Клюні.
У 1095 годзе на скліканым ім Клермонскім саборы абвясціў Крыжовы паход супраць мусульман, паабяцаўшы яго ўдзельнікам адпушчэнне грахоў.
Пахаванне Папы Урбана II знаходзіцца ў бенедыкцінскім кляштары Бадзіа дзі Кава.
Крыжовыя паходы [правіць]
Крыжовы рух Урбана II упершыню здабыў сваю форму на Саборы ў П'ячэнцы, дзе ў сакавіку 1095 года Урбан II прыняў пасла візантыйскага імператара Алексея I Камніна (1081—1118), які прасіў дапамогі супраць мусульман. На Клермонскім саборы, які адбыўся ў лістападзе таго ж года, пропаведзь Урбана II, была, магчыма, найбольш эфектыўнай прамовай ва ўсёй еўрапейскай гісторыі, калі ён заклікаў людзей Францыі вырваць сілай Святую Зямлю з рук турак. Менавіта ён даў штуршок да крыжовых паходаў.
| Усім, хто ідзе туды, у выпадку іх скону, з гэтага часу будзе адпушчэнне грахоў. Няхай выступяць супраць няверных у бой, які павінен даць у багацці трафеі, тыя людзі, якія абвыклі ваяваць супраць сваіх аднаверцаў — хрысціян... Зямля тая цячэ малаком і мёдам. Ды стануць цяпер воінамі тыя, хто раней з'яўляўся рабаўніком, ваяваў супраць братоў і супляменнікаў. Хто тут гаротны, там стане багаты |
Гаворка папы перарывалася воклічамі слухачоў: «Dieu le veut!» («Так жадае Бог!»). Слухачы, натхнёныя такой прамовай, пакляліся вызваліць Труну Гасподню ад мусульман. Тыя, хто пажадалі пайсці ў паход, прышылі да адзежы чырвоны крыж. На гэту справу Урбан II ахвяраваў сваю сутану. Адсюль і адбылася назва "крыжакі".
Памёр праз два тыдні пасля ўзяцця крыжакамі Іерусаліма. Беатыфікаваны ў 1881 годзе. Дзень памяці — 29 ліпеня.
Спасылкі [правіць]
- Урбан, римские папы // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907.
- Урбан II (англ.) . Encyclopædia Britannica. Архівавана з першакрыніцы 25 мая 2012. Праверана 23 лютага 2012.
- Урбан II (англ.) . Catholic Encyclopedia. Архівавана з першакрыніцы 25 мая 2012. Праверана 23 лютага 2012.
| Гэта пачатак артыкула пра Папу Рымскага. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Папярэднік: Віктар III |
Папа рымскі 12 сакавіка 1088 — 29 ліпеня 1099 |
Пераемнік: Пасхалій II |
