Урбан III, Папа Рымскі
| Урбан III лац.: Urbanus PP. III |
||
|
||
|---|---|---|
| 25 лістапада 1185 — 20 кастрычніка 1187 | ||
| Каранацыя: | 1 снежня 1185 | |
| Царква: | Рымска-каталіцкая царква | |
| Папярэднік: | Луцый III | |
| Пераемнік: | Рыгор VIII | |
| Імя пры нараджэнні: | Умберта Крывелі іт. Umberto Crivelli |
|
| Нараджэнне: | каля 1120 Куджона ў наваколлях Мілана, Італія |
|
| Смерць: | 20 кастрычніка 1187 Ферара, Італія |
|
| Епіскапская хіратанія: | 1182 | |
| Кардынал з: | 1173 | |
Урба́н III (лац. Urbanus PP. III (свецкае імя: Умберта Крывелі італ. Umberto Crivelli); (каля 1120, Мілан - 20 кастрычніка 1187, Ферара) — папа рымскі з 25 лістапада 1185 да 20 кастрычніка 1187.
Умберта нарадзіўся каля 1120 года ў Куджона і паходзіў з шляхетнай міланскай сям'і Крывелі. Атрымаў багаслоўскую адукацыю ў Балонні. У 1162 годзе разам з сям'ёй, якая падтрымлівала гвельфаў, быў выгнаны з Мілана Фрыдрыхам Барбаросам і з'ехаў у Францыю. У Францыі стаў архідыяканам Буржскага сабора, пасля свайго вяртання ў Мілан быў спачатку канонікам, а затым архідыяканам Міланскага сабора. 9 мая 1185 года стаў архібіскупам Мілана. Пасля смерці Луцыя III, гэта значыць 25 лістапада 1185 года, Умберта быў у той жа дзень абраны Папам і прыняў імя Урбан III.
Галоўнай праблемай Урбана III быў канфлікт з імператарам Фрыдрыхам Барбаросам, які разгарэўся з новай сілай пры яго папярэдніку Луцыі III. Адной з прычын канфлікту была адмова Фрыдрыха вярнуць Святому Прастолу Таскану.
