Урбан VI, Папа Рымскі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Урбан VI
Urbanus PP. VI
Урбан VI
202-гі Папа Рымскі
8 красавіка 1378 — 15 кастрычніка 1389
Каранацыя: красавік 1378
Царква: Рымска-каталіцкая царква
Папярэднік: Рыгор XI
Пераемнік: Баніфацый IX
 
Імя пры нараджэнні: Барталамеа Прыньяна
Bartolommeo Prignano
Нараджэнне: 1318(1318)
Неапаль, Неапалітанскае каралеўства
Смерць: 15 кастрычніка 1389(1389-10-15)
Рым
Прыняцце свяшчэннага сану: невядома
Епіскапская хіратанія: 1364

Урбан VI (лац. Urbanus PP. VI; Urbanus Sextus, свецкае імя: Барталамеа Прыньяна, італ. Bartolommeo Prignano; 1318, Неапаль-15 кастрычніка 1389) — папа рымскі з 8 красавіка 1378 па 15 кастрычніка 1389 г.. Апошні папа рымскі, абраны не з кардыналаў, быў вядомы сваім дэспатычным характарам, які вымусіў кардыналаў праз некалькі месяцаў абраць антыпапу, што паклала пачатак Вялікай схізмы.